се́сія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. се́сія се́сіі
Р. се́сіі се́сій
Д. се́сіі се́сіям
В. се́сію се́сіі
Т. се́сіяй
се́сіяю
се́сіямі
М. се́сіі се́сіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

се́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Пасяджэнні розных прадстаўнічых органаў і калегіяльных устаноў, якія праводзяцца перыядычна, а таксама перыяд такіх пасяджэнняў.

С.

ААН.

2. Перыяд здачы экзаменаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Зімовая с.

|| прым. сесіённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́сія ж., в разн. знач. се́ссия;

выязна́я с. суда́ — выездна́я се́ссия суда́;

экзаменацы́йная с. — экзаменацио́нная се́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́сія, ‑і, ж.

1. Пасяджэнні розных прадстаўнічых органаў і калегіяльных устаноў, якія адбываюцца перыядычна, а таксама перыяд такіх пасяджэнняў. Сесія Вярхоўнага Савета. Юбілейная сесія ААН. Навуковая сесія. □ Ды раз у сесію Міхася К сабе ляснічы заклікае. «Ну, гэта нешта азначае», Ў Міхала думка праняслася. Колас. Судзіла [Ваешку] выязная сесія лінейнага суда. Шынклер.

2. Экзамены ў вышэйшых і спецыяльных сярэдніх навучальных установах, а таксама перыяд здачы такіх экзаменаў. Вясна прыносіць і студэнтам многа клопату — прыходзіць экзаменацыйная сесія. Шахавец. [Андрыян Цітавіч] запытаўся, як Уладзік здаў экзамены, ці не цяжка было ў час сесіі, ці не адвык ад дому за год вучобы. Марціновіч.

[Ад лац. sessio — пасяджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сесія

т. 14, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́сія ж

1. (паседжане) Tgung f -, -en, Stzung f -, -en; Stzungsperiode f -, -n (напр ААН);

пашы́раная се́сія erwiterte Tgung;

выязна́я се́сія юрыд Stzung ußerhalb des ständigen Tgungsortes;

2. (экзамены) Prüfungsperiode f -, -n, Prüfungsabschnitt m -(e)s, -e;

зімо́вая се́сія пачала́ся die Wnterprüfungen hben begnnen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

се́сія

(лац. sessio = пасяджэнне)

1) пасяджэнне прадстаўнічага органа, суда, навуковай або грамадскай арганізацыі;

2) перыяд здачы экзаменаў у ВНУ і тэхнікумах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

«АРТ-СЕ́СІЯ»,

мастацкая акцыя, якая ўключае правядзенне конкурсу-выставы візуальных мастацтваў творчай моладзі і фестывальную харэаграфічную праграму. Праводзіцца з 1992 штогод у Віцебску. У выстаўцы ўдзельнічаюць студэнты маст. спецыяльнасцяў ВНУ Віцебска (факультэты мастацка-графічны, педагогікі і методыкі пач. навучання, музыкі і выяўл. мастацтва пед. ін-та, маст. канструявання вырабаў лёгкай прам-сці тэхнал. ін-та) і вучні маст. аддзяленняў вучылішчаў. Экспазіцыя выстаўкі ўключае раздзелы: жывапіс, графіка, дызайн, скульптура, дэкар.-прыкладное мастацтва, мадэлі адзення.

М.Л.Цыбульскі.

т. 1, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́ссия се́сія, -сіі ж.;

се́ссия Верхо́вного Сове́та се́сія Вярхо́ўнага Саве́та;

выездна́я се́ссия выязна́я се́сія;

экзаменацио́нная се́ссия экзаменацы́йная се́сія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выязны́ выездно́й;

а́я се́сія — выездна́я се́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)