серп, сярпа́, мн. сярпы́, сярпо́ў, м.

1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.

Назубіць с.

2. перан. Пра тое, што мае форму такога прадмета.

С. месяца (месяц у пачатковай або апошняй фазе).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Се́рп

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Се́рп
Р. Сярпа́
Д. Сярпу́
В. Се́рп
Т. Сярпо́м
М. Сярпе́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́рп

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. се́рп сярпы́
Р. сярпа́ сярпо́ў
Д. сярпу́ сярпа́м
В. се́рп сярпы́
Т. сярпо́м сярпа́мі
М. сярпе́ сярпа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

серп серп, род. сярпа́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серп (род. сярпа́) м. серп;

с. ме́сяцасерп луны́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серп, сярпа, м.

1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе вельмі выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня. Жыта ўжо зжалі, а ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў. Мележ. Шасцяць у калоссі сярпы. Купала.

2. Пра тое, што мае форму такога прадмета. З горна ўзяў ён [каваль] прут барвовы І пачаў каваць падкову. Прывялі каня: конь Гнедзіч Серп падковы страціў недзе. Калачынскі. Ідзе ў адпачынак з дарог Серп месяца, вузкі, двурогі. Колас. Вісіць серп залаты над спалоханым борам. Бядуля.

•••

Серп і молат — дзяржаўная эмблема СССР, якая сімвалізуе ўладу працоўных, саюз рабочага класа і сялянства, мірную працу народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серп м.

1. с.-г. Schel f -, -n;

жаць сярпо́м с.-г. scheln vt;

2. перан. Schel f -;

серп ме́сяца Mndsichel f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Серп ‘сельскагаспадарчая прылада для жніва’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр., рус. серп, ст.-рус. сьрпъ, серб.-ц.-слав. сръпъ, польск. sierp, в.-луж., н.-луж. serp, чэш., славац. srp, серб.-харв. sȓp, славен. sȓp, балг. сърп, макед. срп, ст.-слав. срьпъ. Прасл. *sьrpъ. Паралелі ў іншых і.-е. мовах: лат. sirpis, sìrpsсерп’, лац. sarpiō, sarpō ‘падразаю лазу’, магчыма, таксама ст.-в.-ням. sarf, с.-в.-ням. sarph ‘востры, грубы, жорсткі’ (Траўтман, 260–261; Мюленбах-Эндзелін, 3, 846; Фасмер, 3, 609–610). Абаеў (ВЯ, 1959, 2, 146) адносіць сюды ж асец. œxksyrfсерп’. Усё да і.-е. *ser‑ ‘рэзаць’ з расшыральнікам ‑р‑, аб якім Покарны І, 911–912; спецыяльна аб сувязі прасл. *sьrpъ з гэтым коранем гл. Гарачава, Этимология–1982, 54–55. Агляд праблематыкі гл. яшчэ Іванаў, Этимология–1976, 153 і наст. Гл. яшчэ Борысь, 547; Сной₁, 602; Глухак, 577.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серп і молат (эмблема СССР) 9/498

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Серп і молат» (газ., Лоеў) 9/56

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)