серныя ўгнаенні

т. 14, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. се́рны се́рная се́рнае се́рныя
Р. се́рнага се́рнай
се́рнае
се́рнага се́рных
Д. се́рнаму се́рнай се́рнаму се́рным
В. се́рны (неадуш.)
се́рнага (адуш.)
се́рную се́рнае се́рныя (неадуш.)
се́рных (адуш.)
Т. се́рным се́рнай
се́рнаю
се́рным се́рнымі
М. се́рным се́рнай се́рным се́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ва́пнава-се́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́пнава-се́рны ва́пнава-се́рная ва́пнава-се́рнае ва́пнава-се́рныя
Р. ва́пнава-се́рнага ва́пнава-се́рнай
ва́пнава-се́рнае
ва́пнава-се́рнага ва́пнава-се́рных
Д. ва́пнава-се́рнаму ва́пнава-се́рнай ва́пнава-се́рнаму ва́пнава-се́рным
В. ва́пнава-се́рны (неадуш.)
ва́пнава-се́рнага (адуш.)
ва́пнава-се́рную ва́пнава-се́рнае ва́пнава-се́рныя (неадуш.)
ва́пнава-се́рных (адуш.)
Т. ва́пнава-се́рным ва́пнава-се́рнай
ва́пнава-се́рнаю
ва́пнава-се́рным ва́пнава-се́рнымі
М. ва́пнава-се́рным ва́пнава-се́рнай ва́пнава-се́рным ва́пнава-се́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

се́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да серы, да вытворчасці серы (у 1 знач.). Серныя заводы. □ Серны пах ударыў у нос, запалка загарэлася. Асіпенка. // Які ўтрымлівае ў сабе серу. Серная крыніца. Серны калчадан. Серныя залежы. // Зроблены з серы, з серай. Серныя запалкі.

2. Які мае ў сваім хімічным складзе серу з пэўнай колькасцю кіслароду. Серная кіслага. Серны ангідрыд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРЭ́НСЕ

(Orense),

горад на Паўночным Захадзе Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Галісія, на рацэ Міньё. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Арэнсе. 99,1 тысячы жыхароў (1986). Транспартны вузел. Гандлёвы цэнтр раёна вінаградарства і садаводства. Перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Лесапільныя, металаапрацоўчыя прадпрыемствы; аўтамабілебудаванне. Цёплыя серныя крыніцы.

т. 2, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

siarczany

siarczan|y

серны, сернакіслы, сярністы;

źródła ~e — серныя (сярністыя) крыніцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛАГАДЭ́ХСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,

у Грузіі, у бас. р. Алазані, на Паўд. схілах усх. ч. Гал. Каўказскага хр. Засн. ў 1912 для аховы горных біягеацэнозаў. Пл. каля 18 тыс. га. Горы, цясніны, вадаспады, азёры, серныя крыніцы. Рэзка выяўленая верт. занальнасць расліннасці. Дубова-грабавыя, букавыя лясы, горныя лугі. У флоры 1400 відаў кветкавых раслін, у т.л. 12 эндэмічных. У фауне 38 відаў млекакормячых, у т.л. каўказскі алень, дагестанскі тур, казуля, серна, мядзведзь, ліс, воўк, шакал, рысь; 120 відаў птушак, у т.л. каўказскі цецярук, улар, фазан і інш. Больш за 1 тыс. відаў цвердакрылых і 800 відаў матылькоў. Занесены ў спіс Помнікаў прыроды ЮНЕСКА.

т. 9, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)