Серадня́цкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Серадня́цкі
Р. Серадня́цкага
Д. Серадня́цкаму
В. Серадня́цкі
Т. Серадня́цкім
М. Серадня́цкім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

серадня́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. серадня́цкі серадня́цкая серадня́цкае серадня́цкія
Р. серадня́цкага серадня́цкай
серадня́цкае
серадня́цкага серадня́цкіх
Д. серадня́цкаму серадня́цкай серадня́цкаму серадня́цкім
В. серадня́цкі (неадуш.)
серадня́цкага (адуш.)
серадня́цкую серадня́цкае серадня́цкія (неадуш.)
серадня́цкіх (адуш.)
Т. серадня́цкім серадня́цкай
серадня́цкаю
серадня́цкім серадня́цкімі
М. серадня́цкім серадня́цкай серадня́цкім серадня́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

серадня́цкі середня́цкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серадня́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да серадняка, складаецца з сераднякоў. Да калгаса бацька меў серадняцкую гаспадарку. Дуброўскі. [Брыль:] — Сіла і моц нашай дзяржавы трымаецца на саюзе рабочага класа з працоўнай сялянскай, батрацкай і серадняцкай масай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серадня́цкі гіст. mttelbäuerlich, Mttel-, Mttelbauern-;

серадня́цкія слаі́ вёскі die Mttelschicht des Drfes

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

серадня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. гіст. Селянін-аднаасобнік, які меў зямельны ўчастак, апрацоўваў яго ўласнымі сіламі без наёмнай працы і па сваім маёмасным становішчы знаходзіўся паміж бедняком і кулаком.

2. Чалавек сярэдніх здольнасцей, які нічым асаблівым не вылучаецца.

|| ж. серадня́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

|| прым. серадня́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бядня́цка-серадня́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бядня́цка-серадня́цкі бядня́цка-серадня́цкая бядня́цка-серадня́цкае бядня́цка-серадня́цкія
Р. бядня́цка-серадня́цкага бядня́цка-серадня́цкай
бядня́цка-серадня́цкае
бядня́цка-серадня́цкага бядня́цка-серадня́цкіх
Д. бядня́цка-серадня́цкаму бядня́цка-серадня́цкай бядня́цка-серадня́цкаму бядня́цка-серадня́цкім
В. бядня́цка-серадня́цкі (неадуш.)
бядня́цка-серадня́цкага (адуш.)
бядня́цка-серадня́цкую бядня́цка-серадня́цкае бядня́цка-серадня́цкія (неадуш.)
бядня́цка-серадня́цкіх (адуш.)
Т. бядня́цка-серадня́цкім бядня́цка-серадня́цкай
бядня́цка-серадня́цкаю
бядня́цка-серадня́цкім бядня́цка-серадня́цкімі
М. бядня́цка-серадня́цкім бядня́цка-серадня́цкай бядня́цка-серадня́цкім бядня́цка-серадня́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

середня́цкий серадня́цкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

średniorolny

серадняцкі;

chłop średniorolny — серадняк

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АДНААСО́БНІКІ,

сацыяльная група (або асоба), якая вядзе дробную прыватную гаспадарку або вытворчасць пераважна ўласнымі сродкамі і сіламі сваёй сям’і; паводле афіц. сав. гістарыяграфіі, сяляне ў СССР, якія вялі гаспадарку індывідуальна — аднаасобна, а не ў калгасе ці саўгасе. У 1913 на Беларусі ўдзельная вага сацыяльна падобных да аднаасобнікаў катэгорыяй сялян, дробных саматужнікаў і рамеснікаў складала 74,8% усяго насельніцтва; дробныя гар. і местачковыя саматужнікі і рамеснікі — 34,4% усіх занятых у прам-сці. На іх долю прыпадала прыкладна 26% чыстай прамысл. прадукцыі (у Расіі 31,4%) і 4% нац. прыбытку. Удзельная вага дробных гандляроў складала 43,4% (у Расіі — 29,5%). Да масавай калектывізацыі аднаасобны сялянскі двор у БССР, як і ў СССР, уяўляў сабой сямейна-прац. аб’яднанне, якое вяло гаспадарку на нацыяналізаванай зямлі. Паводле маёмаснага складу афіцыйна яго падзялялі на бядняцкі, серадняцкі і кулацкі, часам вылучалі і с.-г. рабочых (парабкаў). На аснове сав. заканадаўства 1917—20 аднаасобнікі, як і інш. сац. групы, былі пазбаўлены права прыватнай уласнасці на зямлю, інш. сродкі вытв-сці, арандаваць і наймаць рабочую сілу, абмежаваны ў самаст. гасп. дзейнасці. На пач. 1920-х г. у ходзе новай эканамічнай палітыкі дробнатаварная вытв-сць аднаасобнікаў у нар. гаспадарцы была прызнана неабходнай мерай паскарэння сац.-эканам. развіцця. Аднаасобнікам дазвалялі любыя формы гасп. дзейнасці, выкарыстанне пры пэўных умовах наёмнай працы, арэнду сродкаў вытв-сці. Сярод аднаасобнікаў павялічылася доля заможных гаспадароў і прадпрымальнікаў. Паводле звестак выбарачнага перапісу (1927), сярэдняе сялянства складала 64,7% ад усіх сял. гаспадарак, бедната і парабкі — 31,2%, кулакі — 4,1%. У 1926 сярод насельніцтва БССР сяляне-аднаасобнікі, некаапераваныя саматужнікі і рамеснікі складалі 77,5%. У 1925—26 на долю дробнатаварнага і патрыярхальнага ўкладаў у сельскай гаспадарцы прыпадала 79,6% створанага чыстага прадукту, у прам-сці — 32%, у будаўніцтве — да 54%. Усяго аднаасобнікі стваралі 50,7% нац. прыбытку БССР (у 1913 менш за 40%). У 1926 валавая прадукцыя аднаасобных сял. гаспадарак складала 97,5% агульнарэсп. аб’ёму. З пераходам дзяржавы ад рэфармісцкіх да рэв. метадаў вырашэння задач сац.-эканам. развіцця праз фарсіраваную індустрыялізацыю і калектывізацыю доля аднаасобнікаў у нар. гаспадарцы рэзка зменшылася. Гэтаму спрыяла спыненне продажу ім машын і с.-г. прылад, згортванне выдачы дзярж. крэдытаў, адмова ў праве на арэнду зямлі і прадпрыемстваў, прымяненне павышаных падаткаў і інш. меры. У выпрацаваную камуністамі сістэму буд-ва сацыялізму ў СССР аднаасобнікі не ўпісваліся і былі асуджаны на знікненне. Пачалося імклівае выцісканне аднаасобніка-прыватніка з усіх сфер дзейнасці. У тавараабароце рэспублікі прыватны сектар у 1926—27 займаў 22,3%, у 1931 — 0,44%, у 1934 яго доля ў легальным гандлі была зведзена да нуля. З саматужна-рамеснай вытв-сці вёскі аднаасобнік амаль знік у 1930. Няўхільна змяншалася колькасць аднаасобнікаў і сярод сялян. У ходзе суцэльнай калектывізацыі ў 1929—32 у БССР кулацтва як клас было ліквідавана (гл. Раскулачванне).

Наступ на аднаасобнікаў (жорсткае падаткаабкладанне, перадзелы зямлі, ліквідацыя хутарской сістэмы) працягваўся. Толькі ў 1930—35 сума с.-г. падатку з гаспадаркі аднаасобнікаў вырасла амаль у 9 разоў. Да канца 1930-х г. самастойная аднаасобная гаспадарка як сац. катэгорыя ў вёсцы і ў горадзе, па сутнасці, знікла (за выключэннем Зах. Беларусі). У 1939 сяляне-аднаасобнікі, некаапераваныя саматужнікі і рамеснікі складалі толькі 6,4% усяго насельніцтва БССР. Колькасць аднаасобных сял. двароў зменшылася з 804 тыс. у 1928 да 50,3 тыс. ў 1940. Гэта адмоўна адбілася на ўсёй эканоміцы і асабліва на вытв-сці с.-г. прадукцыі. У пасляваенны час за кошт урбанізацыі рэспублікі, перамяшчэння значнай часткі аднаасобнікаў у іншыя раёны СССР, паскорана праведзенай прымусовай калектывізацыі ў Зах. Беларусі аднаасобныя сял. гаспадаркі зусім зніклі. З мноства вяскоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій да пач. 1950-х г. (гл. Рэпрэсіі палітычныя ў СССР), аднаасобнікі складалі абсалютную большасць. У 1959 сяляне-аднаасобнікі, і некаапераваныя саматужнікі складалі толькі 0,7% насельніцтва, у 1966 — 0,1%. Перабудова эканам. структур, пачатая ў канцы 1980-х г. на Беларусі, як і ў цэлым у СССР, стварыла ўмовы для развіцця дробнага прадпрымальніцтва ў горадзе і вёсцы.

А.М.Сарокін.

т. 1, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)