сепара́тарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сепара́тарны сепара́тарная сепара́тарнае сепара́тарныя
Р. сепара́тарнага сепара́тарнай
сепара́тарнае
сепара́тарнага сепара́тарных
Д. сепара́тарнаму сепара́тарнай сепара́тарнаму сепара́тарным
В. сепара́тарны (неадуш.)
сепара́тарнага (адуш.)
сепара́тарную сепара́тарнае сепара́тарныя (неадуш.)
сепара́тарных (адуш.)
Т. сепара́тарным сепара́тарнай
сепара́тарнаю
сепара́тарным сепара́тарнымі
М. сепара́тарным сепара́тарнай сепара́тарным сепара́тарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сепара́тарны сепара́торный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сепара́тарны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сепаратара і да вырабу сепаратараў. Сепаратарны цэх.

2. Які мае адносіны да сепарацыі малака. Сепаратарны пункт.

3. у знач. наз. сепара́тарная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе адбываецца сепарацыя чаго‑н. (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сепара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для вылучэння аднаго якога-н. рэчыва з саставу другога (напр., смятанкі з малака).

|| прым. сепара́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сепара́торный сепара́тарны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сливкоотдели́тельный сепара́тарны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БЫЧЫ́ХА,

вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыгуначная ст. на лініі Невель—Віцебск. За 24 км на Пн ад г. Гарадок, 63 км ад Віцебска. 674 ж., 277 двароў (1995). Перасоўная механізаваная калона, сепаратарны пункт. Сярэдняя школа, філіял Езярышчанскай муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, аптэка, аддз. Сувязі.

т. 3, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)