сенава́ць

‘рыхтаваць сена’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сяну́ю сяну́ем
2-я ас. сяну́еш сяну́еце
3-я ас. сяну́е сяну́юць
Прошлы час
м. сенава́ў сенава́лі
ж. сенава́ла
н. сенава́ла
Загадны лад
2-я ас. сяну́й сяну́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сяну́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сенава́ць ‘нарыхтоўваць сена’ (Сл. ПЗБ; ашм. Стан., Сцяшк. Сл.), ‘касіць, сушыць і ўбіраць сена’ (Скарбы), ‘касіць сена’ (навагр., З нар. сл.), ‘сушыць сена’ (свісл., Шатал.). Паводле Мацкевіч і інш. (Балто-слав. этнояз. отнош., 35), супольная балтыйска-славянская інавацыя, параўн. літ. šienáuti ‘нарыхтоўваць сена’. Звычайна перадаецца апісана з дзеясловам ‘рабіць’: робі́ць се́но (ТС), разьян. dilat sénъ ‘тс’, параўн. таксама ням. Heu machen ‘тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насенава́ць ’убраць; упарадкаваць сена’ (валож., Жыв. сл.), насенаваць ’нарыхтаваць сена’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да сена, сенаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)