седьмо́й сёмы;
◊
до седьмо́го по́та да сёмага по́ту;
быть на седьмо́м не́бе быць на сёмым не́бе;
седьма́я вода́ на киселе́ дзеся́тая вада́ на кісялі́; на адны́м со́нцы ану́чы сушы́лі; сваякі́ гарбузо́выя, жыву́ць це́раз даро́гу наўпры́сядкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сёмы седьмо́й;
◊ да сёмага по́ту — до седьмо́го по́та;
быць на сёмым не́бе — быть на седьмо́м не́бе;
сёмая вада́ на кісялі́ — погов. седьма́я вода́ на киселе́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сядмі́ца ’сямітыднёвы пост’ (Інстр. 2). Параўн. стараж.-рус. седмица ’тыдзень’. Запазычана са ст.-слав. седмица ’тыдзень’ або ўтворана непасрэдна ад ст.-слав. седмь ’сем’, параўн. у Скарыны седмицею ’сем разоў; у сем разоў’ (Сл. Скар.), што з’яўляецца калькай з грэч. έβδομάς ’сем, сямёрка; тыдзень’ (Фасмер, 3, 590); пераасэнсавана як ’вялікі пост перад Вялікаднем’. Малаверагодным падаецца непасрэднае вывядзенне з сядмы ’сёмы’ (з рус. седьмой?), гл. Сцяцко, Афікс. наз., 214.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАЎРАНЁЎ (Барыс Андрэевіч) (17.7. 1891, г. Херсон, Украіна — 7.1.1959),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1915). Дэбютаваў у 1911 вершамі, у якіх адчуваўся ўплыў эгафутурызму. Раннія апавяданні і аповесці «Вецер», «Сорак першы» (абедзве 1924; паводле апошняй аднайм. кінафільмы 1927 і 1956), «Апавяданне пра простую рэч» (1925) прысвечаны падзеям Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны, якія пададзены ў лірыка-паэтычным стылі, рамантызавана. Тэма рус. інтэлігенцыі ў аповесцях «Сёмы спадарожнік» (1927), «Гравюра на дрэве» (1928). Адзін з пачынальнікаў сав. гіст.-рэв. драмы («Разлом», нап. 1927; паст. т-рам імя Я.Коласа 1928, Дзярж. рус. драм. т-рам Беларусі 1951). П’есы «Песня аб чарнаморцах» (1943), «За тых, хто ў моры!» (1945; паст. т-рам імя Я.Купалы 1947) пра гераізм народа ў Вял. Айч. вайну. Аўтар раманаў «Крушэнне рэспублікі Ітль» (1925), «Буйное жыццё» (1927), «Сіняе і белае» (1933), аповесцей «Свет у шклечку» (1928), «Стратэгічная памылка» (1934), «Чарцёж Архімеда» (1937), зб. апавяданняў «Людзі простага сэрца» (1943), паліт. драмы «Голас Амерыкі» (1949; паст. т-рам імя Я.Купалы 1950), навел, памфлетаў, фельетонаў і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.Каваль, Г.Шаранговіч, Т.Гарэлікава. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—8. М., 1995;
Бессменная вахта: Неизданная публицистика. М., 1973;
Седьмой спутник. М., 1991.
Літ.:
Кардин В. Борис Лавренев. М., 1981.
Л.В.Календа.
т. 9, с. 159
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сёмы ‘парадкавы лічэбнік да сем’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.). Укр. сьо́мий, рус. седьмо́й, дыял. сёмый, семой, ст.-рус. семыи, ст.-слав. седмъ, польск. siódmy, в.-луж. sedmy, н.-луж. sedymy, чэш. sedmý, славац. siedmy, серб.-харв. се̑дми̑, славен. sédmi, балг. се́дми, макед. седми ‘тс’. Прасл. *sedmъ з *sebdmъ, параўн. ст.-прус. septmas, ст.-літ. sẽkmas, ст.-інд. saptamás, лац. septimus. Гл. Траўтман, 257; Мюленбах-Эндзелін, 3, 818; Фасмер, 3, 591; БЕР, 6, 584. І.‑е. *septm̥ó‑ ‘сёмы’, утвораны ад лічэбніка *septm̥ ‘сем’. У праславянскай адбылася асіміляцыя і спрашчэнне групы зычных: *septəmó > *septmó > *se(ь)dmъ > *sedmъ, гл. Борысь, 549. Ва ўсходнеславянскіх мовах яшчэ dm → m.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)