СВІ́РКА ((Świrko) Станіслаў) (10.11.1911, в. Нёман Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.8.1992),
польскі гісторык л-ры і фалькларыстыкі, параміёлаг. Д-рн. габілітаваны (1980). Скончыў Варшаўскі ун-т (1952). У 1956—77 працаваў у Ін-це літ. даследаванняў Польскай АН. Даследаваў побыт, культ. сувязі бел. і польскага народаў, л-ру, фальклор эпохі рамантызму, параміялогію, грамадскую дзейнасць і паэзію філаматаў, творчасць Я.Чачота і А.Міцкевіча. Аўтар манаграфій «Новая кніга польскіх прыказак і прымавак» (т. 1—4, 1969—78, у сааўт.), «З кола філамацкага перадрамантызму» (1972), «З Міцкевічам пад руку, або Жыццё і творчасць Яна Чачота» (1989), артыкулаў «Балады Чачота, іх сувязь з фальклорам і народнасцю Міцкевіча» (1958), «Аб месцы фальклору ў сучаснай польскай культуры» (1964), «Літва і Беларусь» (1970), «Ян Чачот як рэдактар і карэктар другога тома «Паэзія» А.Міцкевіча» (1972), «Творчасць зняволення Яна Чачота і яго сувязь з паэзіяй А.Міцкевіча» (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РКА (Юрась) (Юрый Мікалаевіч; н. 6.5.1933, в. Маргавіца Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у час. «Камуніст Беларусі», газ. «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», на Бел. радыё. Друкуецца з 1952. У першым зб. «Шэпчуцца ліўні» (1959) пераважна пейзажная лірыка. Аўтар зб-каў паэзіі «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар’е блакіту» (1986), «Узаемнасць» (1993, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1993), у якіх малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, барацьба з ворагам у час Вял.Айч. вайны і інш. На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Пушкіна, Ф.Цютчава, А.Пракоф’ева, А.Твардоўскага, Р.Казаковай, Зульфіі, С.Нерыс, К.Сейтліева, О.Вацыеціса, Дз.Паўлычкі і інш. Песні на словы яго вершаў напісалі М.Аладаў, М.Наско, Ю.Семяняка і інш.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
пазя́блы, ‑ая, ‑ае.
Які азяб. Яны [хвоі] помняць, як людзі ўставалі з зарою І над полымем грэлі пазяблыя рукі...Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Сплесці ўсё, многае. У пояс верасы тут параелі, А сосны цесна паспляталі рукі.Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Абл. Танчэць. Лейкі цягнуць з-пад лубу Жывіцу густую, І, здаецца, Ствалы пачынаюць танець.Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паны́ць, ‑ныю, ‑ныеш, ‑ные; зак.
Ныць некаторы час. Зуб паныў і сціх. □ Паные сэрца, пройдзе час, З другой сустрэнуся дзяўчынай.Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Абл. Замярзаць, пакрывацца тонкай ледзяной скарынкай. Шаранеюць дрэвы на высокіх пясчаных берагах.Лужанін.Снег скрыпіць пад нагамі. Вушанка мая шаранее.Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕ́СПЕЛЬ (Мішы) (сапр.Кузьмін Міхаіл Кузьміч; 16.11.1899, в. Сеспель Канашскага р-на, Чувашыя — 15.6.1922),
чувашскі паэт; адзін з заснавальнікаў чув.сав. л-ры. Друкаваўся з 1917. У вершах апяваў радасць стваральнай працы і чалавека працы. Увёў у чув. паэзію сілаба-танічны верш. На бел. мову яго асобныя вершы перакладалі Е.Лось, Ю.Свірка.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Песні волжскага краю: Старонкі чуваш. паэзіі. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФІБЕЙЛІ́ (Нігяр Худадат кызы) (29.6.1913, г. Гянджа, Азербайджан — 1981),
азербайджанская паэтэса. Нар. паэт Азербайджана (1981). Скончыла Маскоўскі пед.ін-т (1936). Друкавалася з 1928. Асн. тэмы яе зб-каў вершаў і паэм «Песня перамогі» (1943), «Вершы» (1952), «Даносіцца гул мора» (1964) — эмансіпацыя жанчыны, патрыятызм і стваральная праца. Пісала для дзяцей, перакладала на азерб. мову творы рус. і замежных пісьменнікаў. На бел. мову яе асобныя вершы пераклаў Ю.Свірка.