РАФІБЕЙЛІ́ (Нігяр Худадат кызы) (29.6.1913, г. Гянджа, Азербайджан — 1981),
азербайджанская паэтэса. Нар. паэт Азербайджана (1981). Скончыла Маскоўскі пед. ін-т (1936). Друкавалася з 1928. Асн. тэмы яе зб-каў вершаў і паэм «Песня перамогі» (1943), «Вершы» (1952), «Даносіцца гул мора» (1964) — эмансіпацыя жанчыны, патрыятызм і стваральная праца. Пісала для дзяцей, перакладала на азерб. мову творы рус. і замежных пісьменнікаў. На бел. мову яе асобныя вершы пераклаў Ю.Свірка.
Тв.:
Рус. пер. — Радость встречи: Стихи. Баку, 1981.
т. 13, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)