свінту́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм., жарт.).

Той, хто зрабіў што-н. па-свінску (гаворыцца звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем).

Ну і с. жа ты!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свінту́х

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. свінту́х свінтухі́
Р. свінтуха́ свінтухо́ў
Д. свінтуху́ свінтуха́м
В. свінтуха́ свінтухо́ў
Т. свінтухо́м свінтуха́мі
М. свінтуху́ свінтуха́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

свінту́х, -ха́ м., разг., презр. сви́нтус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свінту́х, ‑а, м.

Разм. (звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем). Тое, што і свіння (у 2, 3 знач.). А гэты свінтух Чарлі пад самым носам не бачыць нічога. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свінту́х м разм Schwein n -(e)s, -e, Drckfnk m -en, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сви́нтус разг., презр. свінту́х, -ха́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сві́нтус ‘брудны, неахайны чалавек; няўдзячны чалавек’ (ТСБМ), сві́нту́х, свінтуха́йла ‘неахайны чалавек’ (Нас., Бяльк.), сві́нтух і свінту́х ‘тс’ (ТС). Рус. сви́нтус, сви́нтух ‘тс’, укр. сви́нтус, свинту́х ‘тс’, польск. świntuch ‘неахайны чалавек’. Паводле Зяленіна (РФВ, 54, 116), ад свіння (гл.) з лацінізаванай фіналлю ‑тус, што, зрэшты, не выключае першаснага ўтварэння на ‑ус, параўн. ду́рус ‘дурніла’, параўн. таксама абдзіртус, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 65, 70. У свінтух славянскі суф. ‑тух (< *‑tuchъ), які ўтварае пеяратывы і аугментатывы; гл. Карскі 2-3, 30; Слаўскі, SP, 1, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сві́нтус, ‑а, м.

Разм. Свінтух. Сяргей прымоўк, потым стукнуў кулаком па калене: — Ах, свінтусы!.. Ну, што цяпер зробіш... Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)