свяці́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж. (уст.).

1. Асвятляльная прылада ў выглядзе невялікай бляшанай лямпы, у якую налівалася масла, тлушч і пад.

2. Лампада, плошка з запаленым маслам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свяці́льня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. свяці́льня свяці́льні
Р. свяці́льні свяці́лень
свяці́льняў
Д. свяці́льні свяці́льням
В. свяці́льню свяці́льні
Т. свяці́льняй
свяці́льняю
свяці́льнямі
М. свяці́льні свяці́льнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

свяці́льня ж. свети́льник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свяці́льня, ‑і, ж.

1. Асвятляльная прылада ў выглядзе невялікай бляшанай лямпы, лампады, у якую наліваецца масла, тлушч і пад. Замест электрычнасць Сіта, іхняя [Івана і Аляксея] перакладчыца, прынесла медную свяцільню. Б. Стральцоў. // Высокая падстаўка для асвятляльных прылад, свечак. — Толькі ў мяне Машэка жыве, — заўважыў Купала, — у звычайнай бярлозе ў лясным гушчары, а ў вас там — цэлы падземны палац, з дыванамі ды свяцільнямі. Рамановіч. / у паэт. ужыв. Не, сэрца не каменьчык, Абросшы мохам, цвіллю, Яно — нібы агеньчык, Яно — мая свяцільня. Матэвушаў.

2. Вялікая асвятляльная прылада, а таксама арматура да яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свяцільня, гл. Каганец

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Свяцільня 9/459—460

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СВЯЦІ́ЛЬНЯ,

асвятляльная прылада блізкага дзеяння. Складаецца з крыніцы святла (звычайна лямпа напальвання) і асвятляльнай арматуры (гл. Асвятляльныя прылады, Святлатэхніка).

Бываюць падвесныя, столевыя (у т. л. люстры), насценныя (бра), настольныя, ручныя, пераносныя (таршэры) і інш.; спец. С. робяцца герметычныя, пыла-, вода-, газанепранікальныя, выбуханебяспечныя. Паводле прызначэння адрозніваюць С. для асвятлення закрытых памяшканняў (прамысл., жыллёвых, грамадскіх), трансп. сродкаў (рухомых саставаў чыг. і аўтамаб. транспарту, паветранага, марскога і рачнога флоту), адкрытых пляцовак (трансп., прамысл., грамадскага, ваеннага і спец. прызначэння).

На Беларусі С. вырабляюцца на Брэсцкім электралямпавым заводзе, Лідскім заводзе электравырабаў і інш.

Свяцільня: 1, 2 — настольныя лямпы; 3, 4 — таршэры; 5, 6, 7 — люстры; 8 — садовыя ліхтары.

т. 14, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

свяці́льнік м., свяці́льня ж.

1. Léuchte f -, -n; Beleuchtungskörper m -s, -;

2. (алейны каганец) Öllämpchen n -s, -, Féttlämpchen n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

асвятля́льнік

‘свяцільня’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. асвятля́льнік асвятля́льнікі
Р. асвятля́льніка асвятля́льнікаў
Д. асвятля́льніку асвятля́льнікам
В. асвятля́льнік асвятля́льнікі
Т. асвятля́льнікам асвятля́льнікамі
М. асвятля́льніку асвятля́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пахо́дня, -і, мн. -і, -яў, ж. (уст.).

Пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі прасмоленага пакулля; факел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)