Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
святле́цьнесов., прям., перен. светле́ть;
не́ба ~ле́е — не́бо светле́ет;
на дварэ́ ~ле́е — безл. на у́лице светле́ет;
по́зірк ~ле́е — взгляд светле́ет
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
святле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца светлым або больш светлым. На шэрым небе цьмяна святлелі затуманеныя, буйныя зоры.Самуйлёнак.Ледзяныя ўзоры, здавалася, былі наліты крывёю — яны то святлелі, пераліваючыся расплаўленым золатам, то наліваліся густым барв[я]нцам.Лынькоў.//перан. Станавіцца радасным, прыветлівым. Але вось я заўважаю — [Вароніч] пачынае святлець, напружанасць яго спала, нарэшце з’явілася здагадлівая ўсмешка, і ён ужо, відаць разабраўшыся ў сім-тым, дачытваў апошнія радкі з выразам агіды і абурэння.Ракітны.
2.безас. Пра надыход раніцы, дня. Навокал святлела, адплывалі кудысьці ўверх апошнія прыцемкі ночы, па зямлі крочыла зімняе світанне.Бураўкін.Добрыя вярсты тры прайшоў Пракоп, калі ў полі пачало святлець, займацца на дзень.Колас.Бярэцца пад дзень. Святлее.Бядуля.//перан. Пра ўзнікненне радаснага, добрага, вясёлага настрою. Прыемна і цікава было бачыць, як за адну ноч усё раптам робіцца не такім, як учора, набывае новы выгляд, нібы аднаўляецца. Не дзіўна, што ад гэтага і ў душы святлее.Шамякін.
3.перан. Станавіцца больш ясным, ураўнаважаным (пра свядомасць, думкі і пад.). Але паступова думкі.. [Максіма] святлелі.Шамякін./убезас.ужыв.І тут, мусіць ад напружання, у галаве раптам святлее.Карпюк.
4. Выдзяляцца сваім светлым колерам; віднецца. Недзе ўгары слаба святлела невялічкая адтуліна.Лынькоў.Адзенне пакамечанае, забруджанае, толькі дзе-нідзе святлелі жоўтыя кружочкі латаў.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святле́ць
1. hell wérden; sicn áufklären (пра неба, надвор’еі г. д.);
2. (віднецца) léuchten vi, schímmern vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прасвятле́цьгл.святлець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасвятле́цьгл.святлець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
светле́тьнесов.святле́ць, відне́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасвятле́нне, -я, н.
1.гл.святлець.
2. Яснасць думак, свядомасці, пачуццяў.
Наступіла п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
відне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.
1.безас. Світаць; святлець.
На ўсходзе ўжо віднела.
Пачынае в.
2. Віднецца, станавіцца відным, бачным.
Уперадзе віднее жытнёвае поле.
|| зак.павідне́ць, -е́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)