свята́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Свяшчэннік, які вядзе царкоўныя богаслужэбныя трэбы (хрысціны, вянчанне, паніхіды, споведзь і інш.).

|| прым. свята́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свята́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. свята́р святары́
Р. святара́ святаро́ў
Д. святару́ святара́м
В. святара́ святаро́ў
Т. святаро́м святара́мі
М. святару́ святара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

свята́р м. свяще́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СВЯТА́Р,

сан 2-й (сярэдняй) ступені свяшчэнства ў праваслаўнай, каталіцкай і стараж.-ўсходніх цэрквах. Паводле царк. дагматыкі, С. мае дар божы Св. Духа, які дае яму магчымасць здзяйсняць царк. таінствы (акрамя таінства свяшчэнства), царк. службы і даваць вернікам божае блаславенне. Пасвячае ў С. епіскап. У правасл. царкве, дзе гэты тэрмін найб. пашыраны, С. таксама наз. іерэй, прэсвітэр, поп. Правасл. С. павінен быць абавязкова жанаты ці прыняць манаства (С.-манах наз. іераманах). Старшы С., звычайна кіраўнік ніжэйшай царк. акругі (благачыння) ці настаяцель сабора, мае ганаровае званне (протапрэсвітэр, пратапоп, у манастве — ігумен, архімандрыт). Каталіцкага С. ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне наз. ксёндз. Гл. таксама Духавенства.

т. 14, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

свята́р м. царк. Príester m -s, -; Géistliche (sub) m -n, -n (духоўная асоба)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Свята́р ‘служка культу’ (Ласт., Стан.). Наватвор ад святы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ксёндз, ксяндза́, мн. ксяндзы́, ксяндзо́ў, м.

Каталіцкі святар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ардына́р

‘святар’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ардына́р ардына́ры
Р. ардына́ра ардына́раў
Д. ардына́ру ардына́рам
В. ардына́ра ардына́раў
Т. ардына́рам ардына́рамі
М. ардына́ру ардына́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пратэстанцкі святар.

|| прым. па́старскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каталіцкі святар.

|| прым. па́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)