Свяна́ць (свѣнаць) ‘асаджваць вылятаючы з вулля рой, які заўсёды садзіцца накшталт вянка’ (Нас.), свяна́цца (свѣна́цьца) ‘садзіцца (аб пчаліным раі)’ (Нас.). Насовіч параўноўваў гэта слова з вянец, якое далей звязана з віць (гл.). Параўн. таксама рус. вен ‘вянок’ і свенка (гл.). Менш верагодна, аднак фармальна бліжэй, сувязь з с.-балг. свѣнити сѧ ‘адхіляцца’, што да ст.-слав. свѣнѥ ‘прэч, вонкі, акрамя, збоч’, параўн. БЕР, 6, 540; Фасмер, 3, 572.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свяло́ ‘чаранок’: трэба свяло на качаргу насадзіць (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, аддзеяслоўны назоўнік ад свянаць ‘асаджаць’ (гл.) ці свянуць ‘блякнуць, выцвітаць’ (Ласт.), што звязана з вянуць, вяліць (гл.) — пры дапамозе завяльвання кіёк рабіўся больш моцным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́нка (свэ́нка) ‘укладка жыта з дванаццаці снапоў’ (кам., Шатал.). Хутчэй за ўсё, ад свінка ў дыялектным вымаўленні, параўн. свіння2. Менш верагодна сувязь з віць, вянок (гл.). Параўн. рус. вен ‘вянок’, балг. свеник ‘добра скручаная вязка травы, прыгатаваная для ўючнай перавозкі’ (БЕР, 6, 540). Гл. яшчэ свянаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)