сва́ха сва́цця, -цці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сваха

Том: 31, старонка: 73.

img/31/31-073_0520_Сваха.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Сва́ха ‘свацця’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы, З нар. сл.), ‘адна з сваячак маладога’ (Бір. дыс.), ‘на вяселлі родзічка з боку маладой у адносінах да родзічаў маладога і наадварот’ (Сл. ПЗБ), сва́хна ‘свацця’ (ТС). Укр., рус. сва́ха, польск. swacha, серб.-харв. рэдк. svaha, балг. сва́ха. Ад *svatja (гл. свацця) з гіпакарыстычным суф. ‑xa(‑cha) (Фасмер, 3, 570; Брукнер, 527; SP, 1, 71). Трубачоў (История терм., 143) указвае на кантамінацыю ў гэтым слове значэнняў ‘жанчына, якая займаецца сватаннем’ і ‘маці мужа ў адносінах да маці маладой і наадварот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перае́зны перее́здный;

~ная сва́цця — перее́зжая сва́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сва́цця ж.

1. сва́ха;

2. (мать одного из супругов по отношению к матери или отцу другого) сва́тья;

перае́зная с. — перее́зжая сва́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сва́нка ‘свацця’ (Нас., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), ‘дружка на вяселлі’ (Сл. ПЗБ), сва́нька ‘свацця’ (Сл. ПЗБ, Ян., Скарбы), ‘дружка; пасада на вяселлі’ (Сл. ПЗБ, Кольб.), сва́нькі ‘мацеры жонкі і мужа’ (Мат. Гродз.), сва́нечкасваха’ (Сцеп.). Укр. сва́нька, сва́ненька, сва́нечка, польск. дыял. swania, swanka. Памяншальна-ласкальная форма да сваха, свацця (гл.) з суф. ‑ньк(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сва́шка1 ‘свацця’ (Нас., ТС), ‘маладая свацця; малодшая свацця на вяселлі’ (Гарэц.), ‘удзельніца вясельнай дружыны з боку маладога’ (віл., З нар. сл.), ‘дружка (жаніха)’ (мін., Сл. ПЗБ; валож., Жыв. сл.), сва́шкі ‘маладыя дзяўчаты, якія ехалі за маладым’ (З нар. сл.). Укр. сва́шка ‘замужняя сястра жаніха’, польск. дыял. swaszkaсваха; малая дзяўчына, якая ўдзельнічае ў вяселлі як дружка’, н.-луж. swašk, swaška ‘пасаджоная маці, старэйшая сваячка жаніха і нявесты’, балг. сва́шка ‘сястра нявесткі’. Памяншальнае да сваха, гл. (БЕР, 6, 536; Шустар-Шэўц, 1483–1484).

Сва́шка2 ‘назва грыба’ (ПСл). Няясна; магчыма да папярэдняга (“беленькая пудо дном, а зверху красная”, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм.

1. Няўклюдна расставіць, развесці, рассунуць у бакі (рукі, ногі і пад.). Стафанковіч.. шырока растапырыў ногі і ўзліў сабе на галаву ражку цёплай вады. Чорны. [Ілонка] падняла ўверх свае рукі і растапырыла пальцы. Хомчанка. Качаня растапырыла кволенькія крыльцы і наўскасяк зляцела ў кусты. Пальчэўскі. // Раздзьмуць, адтапырыць. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі. // перан. Раскінуць, распасцерці ў бакі (вецце, галіны і пад.). А затое елка, нібы сваха, Лапы растапырыла свае. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сва́цця ‘жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце’, ‘маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., З нар. сл., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), ‘адна з удзельніц вясельнай дружыны’ (віл., З нар. сл.), сваце́я ‘жанчына ў якасці гаспадыні на вяселлі’ (Сцяшк. Сл.), укр. сва́ття, рус. сва́тья ‘свацця’, серб.-харв. сва̏ћасваха; свацця’, макед. сва́ка ‘тс’, балг. сва́тя ‘свацця’. Прасл. *svatьja; ад *svatъ (гл. сват) з суф. ‑ьja аналагічна рус. гость: гостья; гл. Фасмер, 3, 570; БЕР, 6, 537.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прарэ́х, прарэ́ха ’разадранае або разрэзанае месца ў адзенні; дзірка’, ’пярэдні разрэз у штанах’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), прарэ́х ’агрэх (у полі)’ (Скарбы), прарэшка, прарэшак ’пятля для гузіка’ (Інстр. 3), ’незасеянае месца на полі’ (Сцяшк. Сл.; гродз., Шн. 3), ’каўнер кашулі’ (Нас.). Рус. проре́ха, проре́шина, проре́ховина ’распоратае або разадранае месца ў адзенні’, ст.-рус. прарѣха. Этымалогія няпэўная. Лічыцца дэрыватам з другасным ‑х‑ (як праха, рус. сваха) ад прорэ́заць (гл. Фасмер, 3, 376 і наст.). Праабражэнскі (2, 137) узводзіць слова да рус. редкий і спасылаецца на проредь. Параўноўвалі таксама са ст.-інд. rēkhā ’паласа, рыса’, лац. rīma ’расколіна, шчыліна’ (Ільінскі, РФВ 69, 16) і з лат. risums, rìsiens ’трэшчына, разрэз’ (Мацэнаўэр, LF, 14, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)