сашэ́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. сашэ́ сашэ́
Р. сашэ́ сашэ́
Д. сашэ́ сашэ́
В. сашэ́ сашэ́
Т. сашэ́ сашэ́
М. сашэ́ сашэ́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сашэ́ нескл., ср. саше́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашэ́, нескл., н.

1. Надушаная ці напоўненая араматычнымі рэчывамі падушачка, якая кладзецца ў бялізну для надання ёй прыемнага паху.

2. Сумачка для захоўвання насовак, грабянцоў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашэ́

(фр. sachet)

1) напоўненая араматычнымі рэчывамі падушачка, якая кладзецца ў бялізну для надання ёй прыемнага паху;

2) сумачка для захоўвання насовак, грабянцоў і іншых асабістых рэчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

саше́ нескл. сашэ́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

saszetka

ж. сашэ

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

sachet [ˈsæʃeɪ] n.

1. BrE паке́цік; мяшэ́чак;

a sachet of sugar паке́цік цу́кру

2. сашэ́, сухі́я духі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДУХІ́,

парфумерны сродак; спіртавы ці спіртаводны раствор сумесей пахучых рэчываў — парфумерных кампазіцый і настояў. Маюць ад 10 да 50% кампазіцый, канцэнтраваныя — больш за 20%. У склад кампазіцыі звычайна ўваходзяць некалькі дзесяткаў розных пахучых рэчываў. Паводле характару паху падзяляюць на 2 групы: кветкавыя (імітуюць пах кветак) і фантазійныя (пах створаны фантазіяй парфумера). Д. сухія (сашэ) — пакецікі з паперы ці тканіны, напоўненыя цвёрдымі пахучымі рэчывамі (пялёсткі ружы, здробнены корань касача і інш.), якія кладуць у бялізну для надання ёй прыемнага паху. Гл. таксама Парфумерыя.

т. 6, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)