сашчамі́ць, -шчамлю́, -шчэ́міш, -шчэ́міць; -шчэ́млены; зак., што (разм.).

1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.).

С. зубы.

2. перан. Выклікаць адчуванне душэўнага болю, смутку і пад.

Жаль сашчаміў сэрца.

|| незак. сашчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і сашчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашчамі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сашчамлю́ сашчэ́мім
2-я ас. сашчэ́міш сашчэ́міце
3-я ас. сашчэ́міць сашчэ́мяць
Прошлы час
м. сашчамі́ў сашчамі́лі
ж. сашчамі́ла
н. сашчамі́ла
Загадны лад
2-я ас. сашчамі́ сашчамі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час сашчамі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сашчамі́ць сов., прям., перен., разг. сжать, сти́снуть;

с. зу́бы — сжать (сти́снуть) зу́бы;

туга́і́ла сэ́рца — тоска́ сжа́ла (сти́снула) се́рдце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашчамі́ць, ‑шчамлю, ‑шчэміш, ‑шчэміць; зак., што.

Разм.

1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.). Цяпер.. [Мікола] калаціўся, як асінавы ліст, і мусіў сашчаміць зубы, каб не ляскалі. Колас. Сашчаміла [Марыся] пальцы, муха была ў жмені. Баранавых. Кася заплакала. Потым яна сашчаміла рот, зірнула на маці і пайшла, стукнуўшы дзвярыма. Карпюк.

2. перан. Выклікаць адчуванне душэўнай прыгнечанасці, болю і пад. Ламко прыгледзеўся да Замасточча, і нейкая туга сашчаміла яго сэрца. Шахавец. Нейкі жаль агарнуў яго [Салаўя] сэрца, сашчаміў яго. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашчамі́ць (zusmmen)prssen vt, (zusmmen)drücken vt (тс. перан.); (zusmmen)bllen vt (у кулак)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сашчэ́мліваць гл. сашчаміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашчамля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да сашчаміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сашчаміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашчэ́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сашчаміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашчэ́млены разг. сжа́тый, сти́снутый; см. сашчамі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)