сацыялі́стка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сацыялі́стка сацыялі́сткі
Р. сацыялі́сткі сацыялі́стак
Д. сацыялі́стцы сацыялі́сткам
В. сацыялі́стку сацыялі́стак
Т. сацыялі́сткай
сацыялі́сткаю
сацыялі́сткамі
М. сацыялі́стцы сацыялі́стках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыялі́стка ж. социали́стка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сацыялі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да сацыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыялі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Член сацыялістычнай партыі, паслядоўнік сацыялістычнага вучэння.

|| ж. сацыялі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

социали́стка сацыялі́стка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

socjalistka

ж. сацыялістка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

socialist

[ˈsoʊʃəlɪst]

1.

n.

сацыялі́ст -а m., сацыялі́стка f.

2.

adj.

сацыялісты́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КО́РВІН-КРУКО́ЎСКАЯ (Жаклар) Ганна Васілеўна

(18.10.1843, Масква — 14.9.1887),

расійская пісьменніца, дзеяч міжнар. сацыяліст. руху. Сястра С.Кавалеўскай. Паходзіла з бел. шляхецкага роду. Першыя апавяданні надрукавала ў 1864 у час. Ф.​М.​Дастаеўскага «Эпоха». З 1867 у Пецярбургу, зблізілася з членамі рэв. арг-цый. З 1869 жыла ў Германіі, Францыі, выйшла замуж за франц. рэвалюцыянера Ш.​В.​Жаклара. Чл. Рускай секцыі I Інтэрнацыянала, вяла перапіску з К.​Марксам, пераклала на франц. мову ўрыўкі з т. 1. «Капітала». Удзельніца Парыжскай камуны 1871, прымала ўдзел ў рабоце К-та пільнасці, чл. ЦК Саюза жанчын, заснавальніца і карэспандэнт газ. «La socialiste» («Сацыялістка»). Пасля паражэння Парыжскай камуны жыла ў Швейцарыі, Расіі, займалася літ. дзейнасцю. У 1886—87 свае апавяданні друкавала ў час. «Северный вестник».

І.​М.​Масляніцына.

т. 8, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)