Грамадскі лад, які характарызуецца грамадскай уласнасцю на сродкі вытворчасці, адсутнасцю эксплуатацыі чалавека чалавекам і прынцыпам: ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму па яго працы.
Пабудова сацыялізму.
|| прым.сацыялісты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сацыялі́зм, -му м. социали́зм;
○ навуко́вы с. — нау́чный социали́зм;
утапі́чны с. — утопи́ческий социали́зм
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сацыялі́зм, ‑а, м.
1. Першая фаза камуністычнай фармацыі — грамадскі лад, які ў выніку пралетарскай рэвалюцыі прыходзіць на змену капіталізму і характарызуецца грамадскай уласнасцю на сродкі вытворчасці, адсутнасцю эксплуатацыі чалавека чалавекам, палітычнай уладай працоўных мас пры кіруючай ролі рабочага класа на чале з марксісцка-ленінскай партыяй. Утварэнне і росквіт брацкага саюза савецкіх народаў служыць самым пераканаўчым доказам таго, што толькі сацыялізм адкрывае адзіна правільны шлях да пераадолення варожасці і недавер’я паміж нацыямі, да ўвасаблення ў рэальным жыцці гуманістычнага прынцыпу людзей працы: чалавек чалавеку, народ народу — друг, таварыш і брат.Машэраў.
2. Вучэнне аб пабудове сацыялістычнага грамадства. Навуковы сацыялізм.
3. Назва розных дробнабуржуазных і буржуазных вучэнняў аб рэформе капіталістычнага грамадства на аснове ўраўняльнасці або згладжвання антаганістычных супярэчнасцей. Народніцкі сацыялізм. Хрысціянскі сацыялізм.
•••
Развіты сацыялізм — заканамерная ступень сацыяльна-эканамічнай сталасці сацыялістычнага ладу, калі завяршаецца перабудова ўсёй сукупнасці грамадскіх адносін на ўнутрана ўласцівых сацыялізму калектывісцкіх пачатках.
Сусветная сістэма сацыялізмагл. сістэма.
Утапічны сацыялізм — дамарксаўскае вучэнне аб сацыялістычнай перабудове грамадства, якое выходзіла не з аб’ектыўных законаў развіцця, а з абстрактных уяўленняў аб ідэальнай будове грамадства.
[Ад лац. socialis — грамадскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сацыялі́зм
(фр. socialisme, ад лац. socialis = грамадскі)
паводле вучэння марксізму-ленінізму, першая, ніжэйшая ступень камунізму, пры якой адсутнічаюць антаганістычныя класы, эксплуатацыя чалавека чалавекам і ажыццяўляецца прынцып «ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму — па яго працы».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Сацыялі́зм ’вучэнне аб пабудове сацыялістычнага грамадства; першая фаза камуністычнага грамадства’ (ТСБМ). Праз рус.социали́зм (Крукоўскі, Уплыў, 81), якое з франц.socialisme < лац.sociale ’таварыскі, грамадскі’ (ССРЛЯ, 14, 427).