сафі́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. сафі́зм
Р. сафі́зму
Д. сафі́зму
В. сафі́зм
Т. сафі́змам
М. сафі́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сафі́зм, -у, м. (кніжн.).

Розумазаключэнне, якое здаецца фармальна правільным, але не з’яўляцца такім па сутнасці, паколькі заснавана на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў.

|| прым. сафісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сафі́зм, -му ж. софи́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сафі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Розумазаключэнне, якое здаецца фармальна правільным, але нявернае па сутнасці, паколькі заснавана на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў. Карызна не мог.. [зразумець], што гэта ёсць: ці хітры сафізм, ці праўдзівая жыццёвая логіка? Зарэцкі.

[Ад грэч. sopisma — выдумка, галаваломка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сафізм 6/239; 8/104; 9/375, 376

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САФІ́ЗМ (грэч. sophisma выдумка, галаваломка),

лагічна няправільнае, уяўнае меркаванне (вывад, доказ), якое выдаецца за правільнае. Звычайна абгрунтоўвае заведама абсурднае ці парадаксальнае сцвярджэнне, якое супярэчыць агульнапрынятым уяўленням. Грунтуецца на наўмысных лагічных памылках (падмена тэзіса доказу, парушэнне правіл лагічнага вываду, прыняцце несапраўдных пасылак), мнагазначнасці слоў, аманіміі і інш. Класічным узорам С. з’яўляецца сцвярджэнне: «Тое, што ты не страціў, ты маеш; ты не страціў рогі, значыць, ты іх маеш». Шматлікія ўзоры С. прыводзіў у сваіх дыялогах Платон («Эўтыдэм» і інш). Лагічны аналіз С. і іх класіфікацыю зрабіў Арыстоцель у працы «Аб сафістычных абвяржэннях». Сенека параўноўваў выкарыстанне С. з мастацтвам фокуснікаў. Г.​Гегель лічыў, што С. не толькі выконвае функцыю ўвядзення ў зман, але і з’яўляецца своеасаблівай формай усведамлення праблемнай сітуацыі. Адрозніваюць 3 асн. віды С.: «пачацвярэнне тэрміна» — сілагістычнае розумазаключэнне, у якім парушаецца правіла простага катэгарычнага сілагізму аб тым, што ў сілагізме выкарыстоўваюцца толькі 3 тэрміны; меркаванне будуецца з выкарыстаннем падобных, але не тоесных паняццяў (напр., «Злодзей не жадае набыць нічога кепскага; набыццё добрага ёсць справа добрая; значыць, злодзей жадае добрага»); С. недазволенага працэсу — сілагістычнае розумазаключэнне, у якім парушаецца правіла аб тым, што тэрміны, не ўзятыя ў пасылках ва ўсім аб’ёме, не могуць быць узяты ва ўсім аб’ёме і ў заключэнні (напр., «Усе ўважлівыя добра засвойваюць урокі; некат. вучні ўважлівыя; усе вучні добра засвойваюць урокі»); С. зборнага сярэдняга тэрміна — сілагістычнае розумазаключэнне, у якім парушаецца правіла аб тым, што сярэдні тэрмін (агульны для абедзвюх пасылак) павінен быць узяты ва ўсім аб’ёме хаця б у адной з пасылак (напр., «Некат. людзі ўмеюць іграць на скрыпцы; усе дыпламаты — людзі; усе дыпламаты ўмеюць іграць на скрыпцы»).

А.​Б.​Савеня.

т. 14, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сафі́зм м. філас. Sophísmus m -, -men

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сафі́зм

(гр. sophisma = выдумка, галаваломка)

вывад, які толькі фармальна здаецца правільным, бо заснаваны на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў (параўн. паралагізм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сафі́зм

(гр. sophisma = выдумка, галаваломка)

вывад, які толькі фармальна здаецца правільным, бо заснаваны на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

софи́зм сафі́зм, -му м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)