саслізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. Слізгаючы, спусціцца ўніз; з’ехаць.

С. з берага ў раку.

2. Не ўтрымаўшыся на чым-н., зваліцца.

Нага саслізнула з драбіны, і ён паляцеў уніз.

|| незак. саслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. саслі́згванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саслізну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. саслізну́ саслізнё́м
2-я ас. саслізне́ш саслізняце́
3-я ас. саслізне́ саслізну́ць
Прошлы час
м. саслізну́ў саслізну́лі
ж. саслізну́ла
н. саслізну́ла
Загадны лад
2-я ас. саслізні́ саслізні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час саслізну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саслізну́ць сов. соскользну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саслізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Слізгаючы, спусціцца ўніз; з’ехаць. Саслізнуць з берага ў раку. □ [Васіль], як вокам згледзець, саслізнуў з дрэва, і, не разбіраючы дарогі, мы памчаліся па поплаве. Каліна. // Хуценька ўстаць, пакінуць якое‑н. месца. Міша паслухмяна саслізнуў з бацькавых каленяў і падаўся да сваіх кубікаў — будаваць дом. Шахавец. // Саслізнуўшы, перамясціцца з аднаго месца ў іншае. Аўтамат у Свіступова, нібы жывы, саслізнуў з пляча і аказаўся ў руцэ. Паўлаў. Прамень па твары крадзецца яе, На вейкі саслізнуў. Дзяргай.

2. Не ўтрымаўшыся дзе‑н., спаўзці, зваліцца. Крук ударыўся аб провад і саслізнуў уніз. Курто. Паходня пацягнуўся наперад, ногі саслізнулі з купіны, і ён уваліўся ў ваду па пояс. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саслі́згваць, саслізну́ць (her)bgleiten* vi (s), herntergleiten* (у напрамку да таго, хто гаворыць); hinbgleiten* vi (s), hinntergleiten* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); brutschen vi (s) (апаўзаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

соскользну́ть сов. саслізну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саслі́згваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саслізнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саслі́згванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саслізгваць — саслізнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ześliznąć się

зак. саслізнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзем, -е́дзеце, -е́дуць; -е́дзь; зак.

1. Накіравацца ў дарогу на чым-н.

П. па дровы.

П. у госці.

2. перан. Зрушыўшыся, саслізнуць, пасунуцца (разм.).

Нага не ўтрымалася і паехала.

3. Пачаць рабіць што-н., гаварыць што-н. (разм., неадабр.).

Ад яго чакалі тоста, а ён паехаў зусім не туды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)