сасло́ўе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сасло́ўе сасло́ўі
Р. сасло́ўя сасло́ўяў
Д. сасло́ўю сасло́ўям
В. сасло́ўе сасло́ўі
Т. сасло́ўем сасло́ўямі
М. сасло́ўі сасло́ўях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сасло́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Узніклая на падставе класавых адносін феадалізму грамадская група са сваімі спадчыннымі правамі і абавязкамі, замацаванымі звычаямі і законамі.

Дваранскае с.

2. уст. У дарэвалюцыйнай Расіі: група асоб, аб’яднаных прафесійнымі інтарэсамі.

С. медыкаў.

Падаткавае саслоўе — сяляне, гараджане і пад. як грамадская група насельніцтва, якая абкладалася падаткамі.

Прывілеяваныя саслоўі — духавенства, дваранства як грамадская група насельніцтва, якая падаткамі не абкладалася.

|| прым. сасло́ўны, -ая, -ае.

Саслоўныя інтарэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасло́ўе ср. сосло́вие;

трэ́цяе с.ист. тре́тье сосло́вие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сасло́ўе, ‑я, н.

1. Грамадская група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове класавых адносін у дакапіталістычным грамадстве. Дваранскае саслоўе. □ Са зместу «Размовы» відаць, што аўтар абараняе ідэалы сацыяльнага міру паміж класамі і саслоўямі тагачаснага грамадства. «Помнікі».

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі інтарэсамі. Саслоўе медыкаў. □ Акалічнасці далучэння Багушэвіча да адвакацкага саслоўя ўстанаўліваюцца дастаткова поўна па іншых дакументах. Кісялёў.

•••

Падатковае саслоўе — пра сялян, гараджан і пад. як пра такую грамадскую групу насельніцтва пры феадалізме, якая абкладалася падаткамі.

Прывілеяваныя саслоўі — духавенства і дваранства як група насельніцтва пры феадалізме, якая падаткамі не абкладалася.

Трэцяе саслоўе — непрывілеяванае падатковае саслоўе ў феадальнай Францыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасло́ўе н. гіст. Stand m -(e)s, Stände;

прывілеява́нае сасло́ўе bevrrechteter Stand;

духо́ўнае сасло́ўе der gistlicheStand

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сасло́ўе ’грамадская група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове класавых адносін у дакапіталістычным грамадстве’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. сосло́вие ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 56). У рускай мове гэта старажытны кніжны славянізм эпохі другога паўднёваславянскага ўплыву, параўн. ц.-слав. съсловиесаслоўе, згода’ (гл. Вінаградаў, Этимология–1966, 133 і наст.; там жа падрабязна аб развіцці семантыкі рус. сосло́вие). Царкоўнаславянскае слова разглядаюць як кальку грэч. συγκλητος ’той, які сазваны’ (Праабражэнскі, 2, 360) або σύλλογος ’сход, зборышча’ (Фасмер, 3, 726).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэцяе саслоўе 9/367; 10/319

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

трэцяе саслоўе

т. 16, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жрэ́цтва, -а, н.

1. Заняткі, абавязкі жраца.

2. зб. Саслоўе жрацоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́рства, -а, н.

1. Сан, званне баярына.

2. зб. Баяры, баярскае саслоўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)