сартава́льная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. сартава́льная сартава́льныя
Р. сартава́льнай сартава́льных
Д. сартава́льнай сартава́льным
В. сартава́льную сартава́льныя
Т. сартава́льнай
сартава́льнаю
сартава́льнымі
М. сартава́льнай сартава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сартава́льная сущ., торг., ж.-д. сортиро́вочная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сартавальная станцыя 9/365—366; 11/240

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Горка сартавальная 3/563; 9/366; 11/238, 240

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РКА САРТАВА́ЛЬНАЯ,

збудаванне на чыгуначных станцыях для сартавання вагонаў пры фарміраванні і расфарміраванні саставаў цягнікоў. Гэта земляны пакаты насып (найб. вышыня звычайна 3,5—4, 5 м) з сістэмай чыг. пуцей і комплексам прыстасаванняў і прылад для аўтам. пераключэння стрэлак, запавольвання руху вагонаў, сувязі, блакіроўкі, сігналізацыі.

Прадукцыйнасць механізаваных горак сартавальных да 5 тыс. вагонаў у суткі, вял. аўтаматызаваных — да 10 тыс. і болей. Чыг. састаў, які трэба расфарміраваць, падаюць лакаматывам на верхнюю ч. горкі і расчапляюць на асобныя вагоны або групы. Ад уласнай сілы цяжару яны скочваюцца ўніз на патрэбную каляю. Працэсам кіруе аператар з дапамогай сістэмы горачнай аўтам. цэнтралізацыі. Для запавольвання руху вагонаў выкарыстоўваюць тармазныя пазіцыі.

На Беларускай чыгунцы горкі сартавальныя пабудаваны на станцыях у Мінску, Брэсце, Гомелі, Баранавічах, Жлобіне, Оршы і інш.

т. 5, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Размяркоўваць, раскладваць па сартах.

С. бульбу.

С. швейныя вырабы.

|| зак. рассартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. сартава́нне, -я, н. і сарціро́ўка, -і, ДМ -роўцы, ж.

|| прым. сартава́льны, -ая, -ае і сарціро́вачны, -ая, -ае.

Сартавальная машына.

Сарціровачная ўстаноўка.

Сартавальная горка — месца на чыгуначных пуцях, дзе фарміруюцца саставы (спец.).

Сартавальная станцыя — станцыя, дзе фарміруюць і расфарміроўваюць чыгуначныя саставы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сартава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сарціроўкі (у 1 знач.). Сартавальныя работы. // Прызначаны для яе. Сартавальнае сіта.

2. у знач. наз. сартава́льная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе адбываецца сартаванне чаго‑н.

3. у знач. наз. сартава́льная, ‑ай, ж. Тое, што і сартавальная станцыя.

•••

Сартавальная горка гл. горка ​1 (у 2 знач.).

Сартавальная станцыя гл. станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сортиро́вочная сущ., торг., ж.-д. сартава́льная, -най ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сартава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сартава́льны сартава́льная сартава́льнае сартава́льныя
Р. сартава́льнага сартава́льнай
сартава́льнае
сартава́льнага сартава́льных
Д. сартава́льнаму сартава́льнай сартава́льнаму сартава́льным
В. сартава́льны (неадуш.)
сартава́льнага (адуш.)
сартава́льную сартава́льнае сартава́льныя (неадуш.)
сартава́льных (адуш.)
Т. сартава́льным сартава́льнай
сартава́льнаю
сартава́льным сартава́льнымі
М. сартава́льным сартава́льнай сартава́льным сартава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Rangierbahnhof

[rãʒi:-]

m -(e)s, -höfe чыг. сартава́льная ста́нцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)