сарачы́ны

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. сарачы́ны
Р. сарачы́н
Д. сарачы́нам
В. сарачы́ны
Т. сарачы́намі
М. сарачы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сарачы́ны

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сарачы́ны сарачы́ная сарачы́нае сарачы́ныя
Р. сарачы́нага сарачы́най
сарачы́нае
сарачы́нага сарачы́ных
Д. сарачы́наму сарачы́най сарачы́наму сарачы́ным
В. сарачы́ны (неадуш.) сарачы́ную сарачы́нае сарачы́ныя (неадуш.)
Т. сарачы́ным сарачы́най
сарачы́наю
сарачы́ным сарачы́нымі
М. сарачы́ным сарачы́най сарачы́ным сарачы́ных

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сарачы́ны (род. сарачы́н) ед. нет сорочи́ны, сорокови́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сарачы́ны ​1, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сарочы. У.. вершалінах [дрэў] асталіся леташнія варанячыя і сарачыныя гнёзды. Лупсякоў.

сарачы́ны ​2, ‑аў; адз. няма.

Уст. Саракавы дзень пасля чыёй‑н. смерці. // Звычай памінання памёршага ў гэты дзень. Справіў Сцяпан па жонцы сарачыны. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сарачыны 8/72; 9/362

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САРАЧЫ́НЫ,

у беларусаў і інш. хрысціянскіх народаў памінальны абрад, які адзначаецца на 40-ы дзень (6-ы тыдзень) пасля смерці чалавека. Як і інш. памінкі, звязаны з культам продкаў. На Беларусі наз. таксама саракавіны, саракі, саракапуст; шасціны. Паводле нар. павер’я, у гэты час душа нябожчыка наведвае родную хату, таму яе прыбіралі ручнікамі, на акно ставілі хлеб-соль і шклянку з вадой. На С. родныя наведваюць магілу памерлага, наладжваюць ў доме жалобны стол, які паходзіць ад стараж. язычніцкай трызны. Сярод абавязковых памінальных страў — куцця, канун і інш. Асобны прыбор з пітвом і стравай ставяць для памерлага. Неабходнасць адзначаць С. тлумачаць тым, што непамянутая душа асуджана на пакуты і не будзе спрыяць людзям у іх зямных справах.

У.​А.​Васілевіч.

т. 14, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сарачы́ны ’саракавы дзень пасля чыёй-небудзь смерці’ (ТСБМ, Шат., Ян., Мат. Гом.). Рус. сорочи́ны, укр. сорокови́ни, сорочи́ни ’тс’. Ад со́рак (гл.) (Фасмер, 3, 724).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саракі, гл. Сарачыны

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Саракаві́ны ’сарачыны’ (Сцяшк. Сл., Ян.), сарако́ўка ’тс’ (Мат. Гом., Ян.). Рус. сорокови́ны, укр. сорокови́ни ’тс’. Да сорак (гл.). Параўн. сарачыны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саракі́ ’40 штук’ (Серж. Грам., 62); ’свята 40 мучанікаў, 9/22 сакавіка’ (Нас., Інстр. 2), сараке́ (Шат.), сарака́ (Мат. Гом.), сырокі́ (Шн. 3), саракаві́к ’тс’, ’сарачыны’ (Мат. Гом.). Рус. Со́роки ’свята 9 сакавіка’. Ад сорак (гл.); параўн. Даль, 4, 275.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)