сарацы́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сарацы́нскі |
сарацы́нская |
сарацы́нскае |
сарацы́нскія |
| Р. |
сарацы́нскага |
сарацы́нскай сарацы́нскае |
сарацы́нскага |
сарацы́нскіх |
| Д. |
сарацы́нскаму |
сарацы́нскай |
сарацы́нскаму |
сарацы́нскім |
| В. |
сарацы́нскі (неадуш.) сарацы́нскага (адуш.) |
сарацы́нскую |
сарацы́нскае |
сарацы́нскія (неадуш.) сарацы́нскіх (адуш.) |
| Т. |
сарацы́нскім |
сарацы́нскай сарацы́нскаю |
сарацы́нскім |
сарацы́нскімі |
| М. |
сарацы́нскім |
сарацы́нскай |
сарацы́нскім |
сарацы́нскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сарацы́нскі уст. сараци́нский
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сарацы́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сарацынаў, які належыць, уласцівы ім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сараци́нский сарацы́нскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЗІДЗІЧЭ́НКА (Ірына Дзянісаўна) (н. 22.8.1936, С.-Пецярбург),
бел. артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў т-рах Чэлябінска і Новасібірска. У 1959—75 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Яркая характарная танцоўшчыца, валодала выразнай пластыкай, моцным сцэн. тэмпераментам.
Сярод партый: Мадэрнісцкая танцоўшчыца і Карчмарка («Мара», «Выбранніца» Я.Глебава), Марта («Святло і цені» Г.Вагнера), Мерседэс і Вулічная танцоўшчыца («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Анітра («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Каляровая дзяўчына («Сцежкаю грому» К.Караева), Маўрытанка і Іспанка («Балеро» на муз. М.Равеля), фея Карабос («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), танцы — індускі («Баядэрка», Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда» А.Глазунова), іспанскі танец, мазурка («Папялушка» С.Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі («Спартак» А.Хачатурана), а таксама ў операх «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Кармэн» Ж.Бізэ.
А.І.Калядэнка.
т. 6, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕСЕРЭ́Р (Асаф Міхайлавіч) (19.11.1903, Вільнюс — 7.3.1992),
расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1976). Вучыўся ў студыі М.Мордкіна (1918—19), у Маскоўскім харэаграфічным вучылішчы (1919—21, педагог А.Горскі), у 1923—60 выкладаў у ім. У 1921—54 саліст, з 1946 педагог Вял. т-ра ў Маскве. З 1925 выступаў як балетмайстар. Яго выкананне вылучалася высакароднай манерай, жыццярадаснасцю, віртуозным тэхн. майстэрствам. Узбагаціў тэхніку мужчынскага танца. Сярод лепшых партый: Кален («Марная засцярога» П.Л.Гертэля), Зігфрыд, Прынц, Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), сарацынскі танец і Бернар («Раймонда» А.Глазунова), Пятрушка і Арап («Пятрушка» І.Стравінскага), Раб і Пірат («Карсар» А.Адана), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Піліп («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева). Як балетмайстар аднаўляў і ставіў у новых рэдакцыях класічныя балеты (у т. л. «Лебядзінае возера» ў Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, 1978), танцы ў операх, ствараў і сам выконваў канцэртныя нумары, у т. л. «Футбаліст» на муз. А.Цфасмана. Яго творчасці прысвечаны дакумент. тэлефільм «Асаф Месерэр» (1989). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947.
Тв.:
Уроки классического танца. М., 1967;
Танец. Мысль. Время. 2 изд. М., 1990.
Літ.:
Большой театр СССР. М., 1958.
т. 10, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)