саніта́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саніта́р саніта́ры
Р. саніта́ра саніта́раў
Д. саніта́ру саніта́рам
В. саніта́ра саніта́раў
Т. саніта́рам саніта́рамі
М. саніта́ру саніта́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

саніта́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.

2. перан. Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго-н., чаго-н.

Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.

|| ж. саніта́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. саніта́рскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саніта́р м. санита́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саніта́р, ‑а, м.

Асоба малодшага медыцынскай персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад. На парозе прыемнага пакоя з’явіўся санітар. Каліна. Калі ў карцэр прыйшоў лекар з санітарам, Андрэй нават не звярнуў на іх увагі. Машара. // У арміі — радавы медыцынскай службы, які аказвае рапеным першую дапамогу і выносіць іх з поля бою. — Саніта-ар! — голасна крыкнулі паблізу. «Алёша?» — мільганула ў Антанюка, але затрымлівацца нельга было — рота атакавала. Хадкевіч. // перан. Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго‑, чаго‑н. Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.

[Лац. sanitas — здароўе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саніта́р м Sanitäter m -s, -, Krnkenpfleger m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Саніта́р ’асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.’ (ТСБМ). З рус. санита́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое, магчыма, з франц. sanitaire ’які мае дачыненне да аховы здароўя’ з дапамогай суф. ‑ар‑ (Гараеў, 451; Фасмер, 3, 557).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

санита́р саніта́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

stretcher-bearer [ˈstretʃəˌbeərə] n. саніта́р-насі́льшчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

саніта́рыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. саніта́ру саніта́рым
2-я ас. саніта́рыш саніта́рыце
3-я ас. саніта́рыць саніта́раць
Прошлы час
м. саніта́рыў саніта́рылі
ж. саніта́рыла
н. саніта́рыла
Загадны лад
2-я ас. саніта́р саніта́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час саніта́рачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

sanitariusz

м. санітар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)