санца... (гл. сонца...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «сонца...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: санцапёк, санцацвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санца... (гл. сонца...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «сонца...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: санцапёк, санцалюбны, санцацвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сонца... (а таксама санца...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да сонца (у 1 знач.), напр.: сонцаварот (народная назва сонцастаяння), сонцапакланенне;

2) які мае адносіны да сонца (у 2 знач.), напр.: сонцаахоўны, сонцалюбівы, сонцалячэнне;

3) падобны на сонца (у 1 знач.), напр. сонцападобны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сонца... (а таксама санца...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сонца», напрыклад: сонцалячэнне, сонцастаянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)