сонца... (а таксама санца...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да сонца (у 1 знач.), напр.: сонцаварот (народная назва сонцастаяння), сонцапакланенне;

2) які мае адносіны да сонца (у 2 знач.), напр.: сонцаахоўны, сонцалюбівы, сонцалячэнне;

3) падобны на сонца (у 1 знач.), напр. сонцападобны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)