сандале́ты, -ле́т, адз. сандале́та, -ы, ДМе́це, ж.

Лёгкія летнія туфлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сандале́ты, -ле́т, ед. сандале́та ж. сандале́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сандале́ты мн. сандале́ты, -ле́т;

сандале́та ед. сандале́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сандале́ты, ‑лет; адз. сандалета, ‑ы, ДМ ‑леце, ж.

Лёгкія летнія туфлі. На нагах [хлопца] гарэлі яркай чырванню сандалеты. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сандале́ты мн. Sandaltten pl (sg Sandaltte f)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сандале́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сандале́та сандале́ты
Р. сандале́ты сандале́т
Д. сандале́це сандале́там
В. сандале́ту сандале́ты
Т. сандале́тай
сандале́таю
сандале́тамі
М. сандале́це сандале́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ляпа́сысандалеты’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Генетычна роднаснымі з’яўляюцца рус. алан. ле́пес ’акравак, кавалачак тканіны, футра, скуры’, пск., валаг. і паўн.-рус. ле́пень, лепе́нь, липе́нь, а таксама рус. ле́пест (з пашыранай асновай на ‑es), цвяр., валаг., ленінгр. ле́песть ’тс’, новасіб. ’ступня нагі’, алан., валаг. ля́пах, ляпа́к ’акравак’, літ. lepetà ’лапа’, лат. ļepata ’акравак’. Больш падрабязна гл. Фасмер (2, 482).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капры́з, ‑у, м.

1. Беспадстаўнае, але настойлівае жаданне, патрабаванне; недарэчная задума, дзівацтва. Дзіцячы капрыз. Жаночы капрыз. □ У Толі быў адзін капрыз. Амаль кожны месяц маці купляла яму ці новыя туфлі, ці сандалеты, а яны хлопчыку ўсё былі не даспадобы. Даніленка.

2. перан. Што‑н. нечаканае, выпадковае. Капрыз прыроды. Матор з капрызамі. □ Наставала.. [зіма] няроўна, марудна, з частымі капрызамі. Хадкевіч.

[Фр. caprice.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)