кветкавая расліна сям. санталавых. Пашырана ў Індыі, на п-ве Малака і астравах Малайскага архіпелага. Здаўна культывуецца ў Індыі, Кітаі і інш.
Дрэва выш. каля 10 м, вечназялёнае, з густой кронай. Належыць да раслін-паўпаразітаў. Лісце супраціўнае. Кветкі зеленаватыя, чырв., часам жоўтыя. Плод — касцянка. Драўніна з жаўтавата-карычневым ядром і белай абалонай, пахучая, мае ў сабе эфірны алей (3—6%), цвёрдая, трывалая, устойлівая да тэрмітаў. Ідзе на маст. вырабы, курыльныя палачкі для рэліг. цырымоній і інш. Алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Часам тэрмінам «сандалавае дрэва» наз. дрэвы (бафія, дэрыс і інш.), якія маюць прыгожую і духмяную драўніну. Гл. таксама Кампешавае дрэва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
санда́лавыісанта́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сандала 1 (саптала). Сандалавае дрэва.// Здабыты, зроблены з сандалу (санталу). Сандалавая фарба. Сандалавая шкатулка.
2.узнач.наз.санда́лавыя, ‑ых. Сямейства паўднёвых раслін (траў, кустоў, радзей дрэў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМПЕ́ШАВАЕ ДРЭ́ВА, сандалавае дрэва,
сандал сіні (Haematoxylum campechianum),
кветкавая расліна сям. бабовых. Радзіма — трапічная Амерыка; вырошчваюць у тропіках многіх краін.
Невял. дрэва выш. каля 12 м з перыстым лісцем і дробнымі жоўтымі кветкамі. Плод — струк. Маладая драўніна ярка-чырв., пахне фіялкай, мае пігменты гематаксілін і гематэін. дубільныя рэчывы; цвёрдая. цяжкая і моцная, ідзе на выраб дарагой мэблі, паркету, сувеніраў. Тэхн., дэкар., меданосная і лек. расліна. Прадмет экспарту з Мексікі, Гандураса і Антыльскіх а-воў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sandał
Iм.
сандалія
IIм.бат.
сандалавае дрэва; сандал (Santalium)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Санда́л ’вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых’ (ТСБМ). Ст.-рус.сандалъ ’тс’. З рус.санда́л ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88). Апошняе праз грэч.σάνταλον з араб.s̥andal ад ст.-інд.candanas ’сандалавае дрэва’, candrás ’бліскучы’ (Праабражэнскі, 2, 249; Фасмер, 3, 556). Фасмер (там жа) дапускае пасрэднасць тур.sandal (параўн., напрыклад, блізкія формы ў Радлава (4, 305) і Міклашыча (Türk. El. Nachtr., 2, 155).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sandałowy
sandałow|y
сандалавы;
drzewo ~e — сандалавае дрэва;
olejek ~y — сандалавы алей
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)