сана́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сана́цыя
Р. сана́цыі
Д. сана́цыі
В. сана́цыю
Т. сана́цыяй
сана́цыяю
М. сана́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сана́цыя ж., мед., эк., полит. сана́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сана́цыя, ‑і, ж.

1. Лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы па аздараўленню, палепшанню стану здароўя (звычайна пра поласць рота).

2. Сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў капіталістычных краінах з мэтай папярэдзіць банкруцтва буйных банкаў, трэстаў і пад.

3. Назва рэакцыйнага рэжыму ў панскай Польшчы 1926–1939 гг. Каралюку ўспомнілася, як у гады санацыі, калі ён засыпаўся на адной справе і паны ледзь не запраторылі яго туды, адкуль наўрад ці выкараскаўся б, людзі, асабліва сяляне, падняліся як адзін і нібы крыкнулі так, што ўвесь свет пачуў: не дадзім нашага Каралюка ў крыўду! Сабаленка.

[Лац. sanatio — лячэнне, аздараўленне ад запо — лячу, вылечваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Санацыя (у медыцыне) 9/351

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Санацыя» (гістар.) 8/435, 504; 9/351—352; 10/549

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САНА́ЦЫЯ ротавай поласці,

комплекс лячэбна-прафілакт. мерапрыемстваў па аздараўленні ротавай поласці і папярэджванні стаматалагічных захворванняў. Уключае агляд ротавай поласці, ліквідацыю ачагоў інфекцыі і інтаксікацыі, лячэнне зубоў, пашкоджанай слізістай абалонкі, папраўку дэфармаваных зубоў і сківіц і пратэзаванне.

т. 14, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сана́цыя ж. спец., тс. перан. Saníerung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

САНА́ЦЫЯ (лац. sanatio лячэнне, аздараўленне) у праве, працэдура конкурснага вядзення справы, якая прадугледжвае пераход права ўласнасці, змену дагаворных і інш. абавязацельстваў, рэарганізацыю, рэструктурызацыю або аказанне фін. падтрымкі даўжніку. Ажыццяўляецца для аднаўлення яго ўстойлівай плацежаздольнасці і ўрэгулявання ўзаемаадносін даўжніка і крэдытораў ва ўстаноўленыя тэрміны. На Беларусі прадугледжана законам «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» ад 18.7.2000. Уводзіцца гасп. судом на падставе рашэння сходу крэдытораў ці па ўласнай ініцыятыве ў выпадках, прадугледжаных законам. Рашэнне гасп. суда аб С. падлягае неадкладнаму выкананню. Уводзіцца на тэрмін да 18 месяцаў з дня вынясення рашэння аб яе правядзенні, калі інш. не прадугледжана законам. Пасля заканчэння С. эканам. санкцыі за невыкананне плацежных абавязацельстваў, а таксама сумы прычыненых страт, якія даўжнік абавязаны выплаціць крэдытору, могуць быць прад’яўлены да выплаты ў памерах, што існавалі на дату адкрыцця працэдуры банкруцтва.

Г.​А.​Маслыка.

т. 14, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сана́цыя

(лац. sanatio = лячэнне, аздараўленне)

1) аздараўленне (напр. с. поласці рота);

2) сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай папярэдзіць банкруцтва банкаў, трэстаў і інш.;

3) рэакцыйны рэжым у буржуазнай Польшчы 1926—1939 гг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сана́цыя

(лац. sanatio = лячэнне, аздараўленне)

1) прафілактычныя і лячэбныя мерапрыемствы па аздараўленню поласці рота;

2) экан. сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай папярэдзіць банкруцтва банкаў, трэстаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)