са́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Асобіна жывёлы жаночага полу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́мка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. са́мка са́мкі
Р. са́мкі са́мак
Д. са́мцы са́мкам
В. са́мку са́мак
Т. са́мкай
са́мкаю
са́мкамі
М. са́мцы са́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

са́мка са́мка, -кі ж., са́міца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́мка ж., в разн. знач. са́мка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Асобіна жаночага полу. Забаронена паляванне на самак, якія маюць маладняк. «Звязда». І вось на бліжэйшай алешыне пеў усё мацней, крычаў сваёй песняй дрозд, і да тых часоў, пакуль да яго не падляцела самка. Нікановіч. Нарадзіўшы звычайна адно дзіця ў маі ці чэрвені месяцы, самка аленя хавае яго дзе-небудзь у патаемныя, зацішным кутку, у высокай траве ці хмызняку. В. Вольскі.

2. Жанчына як носьбіт біялагічных уласцівасцей свайго полу; празмерна падкая да мужчын. Смяялася Хіжаю самкай Кармен І сачыліся вусны, як вішні. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́мка ж біял Wibchen n -s, -;

са́мка казу́лі Rcke f -, -n;

са́мка рыб Rgenfisch m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

самка

Том: 31, старонка: 46.

img/31/31-046_0302_Самка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Са́мка ’асобіна жаночага полу’. Рус. са́мка ’тс’, укр. са́мка ’від дзіцячай хваробы’. Да сам з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вярблю́дзіца, -ы, мн. -ы, -дзіц, ж.

Самка вярблюда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́йваліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

Самка буйвала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)