Самаходнае шасі 9/347; 11/301

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

самаходнае шасі

т. 14, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

самахо́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. самахо́дны самахо́дная самахо́днае самахо́дныя
Р. самахо́днага самахо́днай
самахо́днае
самахо́днага самахо́дных
Д. самахо́днаму самахо́днай самахо́днаму самахо́дным
В. самахо́дны (неадуш.)
самахо́днага (адуш.)
самахо́дную самахо́днае самахо́дныя (неадуш.)
самахо́дных (адуш.)
Т. самахо́дным самахо́днай
самахо́днаю
самахо́дным самахо́днымі
М. самахо́дным самахо́днай самахо́дным самахо́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

электрахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Самаходнае судна з электрарухавікамі.

|| прым. электрахо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Самаходнае судна з электрарухавікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафтаво́з, ‑а, м.

Самаходнае судна для перавозкі нафты налівам (без тары).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасі́ нескл., ср., тех. шасси́;

самахо́днае ш. — самохо́дное шасси́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́ер, ‑а, м.

Рачное самаходнае судна для праводкі іншых суднаў на ўчастках з вялікімі скорасцямі цячэння.

[Фр. touer]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́тар², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікае вяслярнае або самаходнае судна для транспартных, спартыўных і прамысловых мэт.

К. на падводных крылах.

2. Малы ваенны карабель спецыяльнага або дапаможнага прызначэння.

Тарпедны к.

|| прым. ка́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЫ́ЗЕЛЬ-ЭЛЕКТРАХО́Д,

марское або рачное самаходнае судна, у якім электрагенератары, што сілкуюць грабныя электрарухавікі, прыводзяцца ў дзеянне дызелямі. Гл. таксама Электраход.

т. 6, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)