самату́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца вырабам чаго-н. дома; рамеснік.

Арцель саматужнікаў.

|| прым. самату́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самату́жнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. самату́жнік самату́жнікі
Р. самату́жніка самату́жнікаў
Д. самату́жніку самату́жнікам
В. самату́жніка самату́жнікаў
Т. самату́жнікам самату́жнікамі
М. самату́жніку самату́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

самату́жнік м., прям., перен. куста́рь;

с.-адзіно́чка — куста́рь-одино́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самату́жнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца вырабам чаго‑н. дома; рамеснік. Саматужнік-адзіночка. □ Карчма Шчыгельчыка стала прыпынкам найбольш сялян, а таксама местачковых саматужнікаў — цесляроў, муляроў і іншых. Пестрак. // Пра таго, хто не творча, не якасна працуе. Толькі саматужнікі іграюць скрозь і пры любых умовах, а для мяне [Галіны] патрэбен быў, глядач. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самату́жнік м. разм. (рамеснік) Hndwerker m -s, -, Gewrbetreibende (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

куста́рь самату́жнік, -ка м.;

куста́рь-одино́чка самату́жнік-адзіно́чка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Himarbeiter

m -s, - самату́жнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

chałupnik

м. саматужнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rękodzielnik

м. рамеснік; саматужнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рамеснік, саматужнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)