самазабо́йства, -а, н.

Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця; самагубства.

Скончыць жыццё самазабойствам.

|| прым. самазабо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазабо́йства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. самазабо́йства самазабо́йствы
Р. самазабо́йства самазабо́йстваў
Д. самазабо́йству самазабо́йствам
В. самазабо́йства самазабо́йствы
Т. самазабо́йствам самазабо́йствамі
М. самазабо́йстве самазабо́йствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

самазабо́йства ср. самоуби́йство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самазабо́йства, ‑а, н.

Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця; самагубства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазабо́йства гл. самагубства

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

харакі́ры, нескл., н.

У японскіх самураяў: самазабойства шляхам успорвання жывата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харакі́ры, нескл., н.

Самазабойства шляхам успорвання жывата, прынятае ў японскіх самураяў.

[Япон. hara — жывот і kiru — рэзаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самоуби́йство самагу́бства, -ва ср., самазабо́йства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЯН ЯНЬ (?—781),

кітайскі дзярж. дзеяч, міністр. У 780 правёў падатковую рэформу: скасаваў трохступеньчатае абкладанне (зямельны і прамысл. падаткі, прац. павіннасці) і замяніў іх адзіным грашовым падаткам, які залежаў ад памераў маёмасці. У выніку прыдворных інтрыг асуджаны на смяротнае пакаранне (прымушаны да самазабойства). Уведзеная ім сістэма падаткаабкладання (са зменамі) праіснавала ў Кітаі да сярэдзіны 17 ст.

т. 18, кн. 1, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́РДНЕР (Gardner) Джон Чэмплін (21.7.1933, г. Батэйвія, штат Нью-Йорк, ЗША — 14.9.1982),

амерыканскі пісьменнік, гісторык літаратуры, мастак. Аўтар раманаў «Уваскрэсенне» (1966), «Дыялогі з Сонечным» (1972), «Нікелевая гара» (1973), «Кастрычніцкае святло» (1976), «У гарах Самазабойства» (1977), «Кніга Фрэдзі» (1980), «Здані Мікельсана» (1982), аповесцей (зб. «Стараіндыйская абарона», 1974), апавяданняў (зб. «Мастацтва жыць», 1981, і інш.), літаратуразнаўчых даследаванняў. У сваіх творах сцвярджаў гуманіст. ідэалы, маральныя каштоўнасці, прыгажосць натуральнасці і годнасці асобы. Значную ўвагу аддаваў праблемам псіхалогіі і філасофіі пісьменніцкай працы.

Тв.:

Рус. пер. — Никелевая гора: Роман;

Королевский гамбит. Повесть;

Рассказы. М., 1979;

Осенний свет. М., 1981;

Искусство жить: Рассказы. М., 1984;

Жизнь и время Чосера. М., 1986.

Е.​А.​Лявонава.

т. 5, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)