самаві́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. самаві́ты самаві́тая самаві́тае самаві́тыя
Р. самаві́тага самаві́тай
самаві́тае
самаві́тага самаві́тых
Д. самаві́таму самаві́тай самаві́таму самаві́тым
В. самаві́ты (неадуш.)
самаві́тага (адуш.)
самаві́тую самаві́тае самаві́тыя (неадуш.)
самаві́тых (адуш.)
Т. самаві́тым самаві́тай
самаві́таю
самаві́тым самаві́тымі
М. самаві́тым самаві́тай самаві́тым самаві́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

самаві́ты, -ая, -ае.

1. Мажны, дзябёлы.

Плячысты с. асілак.

2. Паважны, салідны, самастойны, упэўнены.

С. мужчына.

3. Поўны дастатку, эканамічна моцны, заможны.

Самавітая гаспадарка.

4. (з адмоўем). Які выражае непаўнату або адсутнасць якой-н. якасці.

Дарога ўжо не самавітая.

|| наз. самаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаві́ты

1. оса́нистый, ви́дный;

2. представи́тельный, ва́жный;

с. мужчы́на — представи́тельный мужчи́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Мажны, дзябёлы. Я ўглядаюся ў партрэт Пятра Мацвеевіча. Плячысты, самавіты асілак з пышнай барадой. Мехаў. Міма моранага дуба, на якім я сядзеў, ішла маладая жанчына — невысокая, але самавітая; на ёй была лёгкая сукенка з каляровага — зялёны гарох — паркалю, якая ладна аблягала яе стан. Чыгрынаў. // Разм. Адкормлены, важкі (у адносінах да рыб і пад.). Па чаротах цішыня такая, Толькі ўсплёскі самавітых рыб. Броўка.

2. Паважны, салідны. Быў.. [Вяржбіцкі] мужчына сярэдняга ці троху вышэй сярэдняга росту, даволі прыгожы, самавіты. Гарэцкі. // Удумлівы, самастойны. Косця ўдумлівы, не па гадах самавіты. Зарыцкі. // Упэўнены, спакойны. Непаспешлівыя, самавітыя рухі [Юркі] выклікалі зайздрасць. Карпаў.

3. Поўны хараства, прыгажосці, самабытнасці. Лабановіч стаяў каля акна, як прычарованы, і не адводзіў вачэй ад самавітых, простых малюнкаў Палесся, поўных невыразнага хараства і жыцця. Колас.

4. Поўны дастатку, эканамічна моцны, заможны. Аздобленыя аканіцы на вялікіх светлых вокнах, бляшаныя, ярка пафарбаваныя дахі, багатыя агароджы вакол сядзіб — усё сведчыла аб тым, што тут жывуць гаспадары моцныя, самавітыя. Новікаў. Гаспадар ён [Варонін] быў самавіты, не любіў, калі яго заданне марудна выконвалася. Грамовіч.

5. Моцны на слых, галасісты. Раніцай гэты куток агалашаецца самавітым гудком з якога-небудзь блізкага завода. Чорны.

6. (з адмоўем «не»). Які выражае непаўнату або адсутнасць якой‑н. якасці. На санках не паедзеш, дарога ўжо не самавітая. Кулакоўскі. Схованка.. была не дужа самавітая, зацішку мелася ў ёй небагата. Быкаў. Зіму, перагаравалі разам з дзедам, а вясною перабраліся ў няхай не вельмі самавітую на выгляд, але сваю хату. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаві́ты (whl)belibt, üppig; nmhaft, stttlich, nsehnlich (паважны, салідны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэспекта́бельны, -ая, -ае (кніжн.).

Паважаны, шаноўны, самавіты.

Рэспектабельная фірма.

|| наз. рэспекта́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

presentable [prɪˈzentəbl] adj. прысто́йны; рэспекта́бельны; самаві́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

благообра́зный самаві́ты, пава́жны; го́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оса́нистый самаві́ты, пава́жны, мажны́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэзента́бельны, ‑ая, ‑ае.

Відны, паважны, самавіты. Прэзентабельны выгляд.

[Фр. présentable.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)