Салоха

т. 14, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сало́ха ’жаночае імя Саламаніда’, ’дурань, дурніца’ (Нас., Байк. і Некр.), ’неахайная жанчына’ (Мат. Гом., Юрч., Сл. Брэс.). Укр. соло́ха ’ведзьма’, ’жаночае імя’, рус. пск., цвяр. соло́ха ’неахайная касматая жанчына’, ’русалка’. Апелятывы ўтвораны ад жаночага імя Салоха, якое Унбегаун (BSL, 52, 1957, 176), таксама як і Насовіч, 600, выводзіць з Соломонида, якое было распаўсюджана ў XVII–XVIII стст.; Брукнер, KZ, 43, 403 і інш., гл. Фасмер, 3, 714 утвараюць ад грэч. імя Σαλόμη ’Саламея’. Магчыма, сюды ж і гом. самахня́салоха’ з *салахня пад уплывам сам, сама.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАСЦЕ́НІЧ (Ганна Трафімаўна) (4.8.1902, г. Магілёў — 12.4.1990),

бел. спявачка (мецца-сапрана). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1930), Бел. кансерваторыю (1937, клас П.Ціханава). У 1933—61 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага тэмбру, акцёрскімі здольнасцямі. Сярод партый: Вольга і Ларына, Паліна і Гувернантка, Салоха («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Флора («Травіята» Дж.Вердзі), Берта («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Кэт («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні).

Б.С.Смольскі.

т. 8, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕСЯЛО́ЎСКІ (Мікалай Іванавіч) (ліст. 1848, Масква — 12.4.1918),

рускі археолаг. Праф. (1890). Вывучаў гісторыю і археалогію Сярэдняй Азіі, дзе рабіў раскопкі стараж. гарадоў, у т. л. Афрасіяба. Раскапаў сотні курганоў на Пд і ПдУ Расіі, сярод якіх найбагацейшыя курганы Салоха і Майкопскі. Падрыхтаваў выданне альбома стараж. мячэцей і помнікаў Самарканда. Працаваў у галіне гісторыі рус. навукі.

Тв.:

Памятники дипломатических и торговых сношений Московской Руси с Персией. Т. 1—3. СПб., 1890—98;

Мечети Самарканда. Вып. 1. СПб., 1905.

Літ.:

Записки Восточного отделения Русского археологического общества. Пг., 1921. Т. 25. С. 337—398.

т. 4, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)