сало́нна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сало́нна - -

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сало́нна-акадэмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сало́нна-акадэмі́чны сало́нна-акадэмі́чная сало́нна-акадэмі́чнае сало́нна-акадэмі́чныя
Р. сало́нна-акадэмі́чнага сало́нна-акадэмі́чнай
сало́нна-акадэмі́чнае
сало́нна-акадэмі́чнага сало́нна-акадэмі́чных
Д. сало́нна-акадэмі́чнаму сало́нна-акадэмі́чнай сало́нна-акадэмі́чнаму сало́нна-акадэмі́чным
В. сало́нна-акадэмі́чны (неадуш.)
сало́нна-акадэмі́чнага (адуш.)
сало́нна-акадэмі́чную сало́нна-акадэмі́чнае сало́нна-акадэмі́чныя (неадуш.)
сало́нна-акадэмі́чных (адуш.)
Т. сало́нна-акадэмі́чным сало́нна-акадэмі́чнай
сало́нна-акадэмі́чнаю
сало́нна-акадэмі́чным сало́нна-акадэмі́чнымі
М. сало́нна-акадэмі́чным сало́нна-акадэмі́чнай сало́нна-акадэмі́чным сало́нна-акадэмі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛЕКЕ́Н (Lekain; сапр. Кен; Cain) Анры Луі

(31.3.1729, Парыж — 8.2.1778),

французскі акцёр; найбуйнейшы прадстаўнік асветніцкага класіцызму. Вучань і паслядоўнік Вальтэра. Зазнаў уплывы М.Барона і А.Лекуўрор. У 1740-я г. ўдзельнічаў у спектаклях прыватных т-раў. З 1750 акцёр «Камеды Франсэз» у Парыжы. Салонна-арыстакратычнай вытанчанасці акцёрскай ігры проціпастаўляў вобразы, напоўненыя грамадз. пафасам і велічнай прастатой. Лепшыя ролі ў трагедыях Вальтэра — Арасман («Заіра»), Магамет («Магамет»), Чынгісхан («Кітайскі сірата»), у творах А.М.Лем’ера — Лінсей («Гіперместра»), Вільгельм Тэль («Вільгельм Тэль»), Ж.Ф.Лагарпа — Уорык («Граф Уорык») і інш. Ажыццявіў рэформу ў галіне тэатр. касцюма, імкнуўся да гіст. і этнагр. дакладнасці ў адзенні персанажа.

т. 9, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)