салда́таў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. салда́таў салда́тава салда́тава салда́тавы
Р. салда́тавага салда́тавай
салда́тавае
салда́тавага салда́тавых
Д. салда́таваму салда́тавай салда́таваму салда́тавым
В. салда́таў (неадуш.)
салда́тавага (адуш.)
салда́таву салда́тава салда́тавы (неадуш.)
салда́тавых (адуш.)
Т. салда́тавым салда́тавай
салда́таваю
салда́тавым салда́тавымі
М. салда́тавым салда́тавай салда́тавым салда́тавых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

салда́таў прил. солда́та; солда́тов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

салда́таў, ‑ава.

Разм. Які належыць салдату. Салдатава сэрца білася гэтак, што, здавалася, вось-вось выскачыць з грудзей. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

САЛДА́ТАЎ (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 19.5.1937, г. Смаленск, Расія),

бел. фізікахімік. Акад. Нац. АН Беларусі (1984, чл.-кар. 1977), д-р хім. н. (1970), праф. (1972). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі (з 1966 заг. лабараторыі). З 1981 дырэктар і заг. лабараторыі Ін-та фізіка-арган. хіміі Нац. АН Беларусі, адначасова ў 1988—92 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі іоннага абмену і тэрмадынаміцы іонаабменных раўнаваг, даследаванні іонаабменных працэсаў у многакампанентных сістэмах. Распрацаваў агульныя прынцыпы, тэхналогію атрымання і рэгенерацыі іанітнай глебы, тэарэт. асновы атрымання палімерных мембран зададзенай структуры і спосабы іх выкарыстання для ачысткі газаў і вадкасцей ад мікрачасцінак і бактэрый. Стварыў мікрафільтры тонкай ачысткі тэхн. асяроддзя для вытв-сці інтэгральных мікрасхем. Прэмія Ленінскага камсамола 1971. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.

Тв.:

Простые ионообменные равновесия. Мн., 1972;

Ионитные почвы. Мн., 1978 (разам з Н.​Р.​Пёрышкінай, Р.П. Харошка);

Ионообменные равновесия в многокомпонентных системах. Мн., 1988 (разам з В.​А.​Бычковай).

У.С.Салдатаў.

т. 14, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Салдатаў М. 7/428

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Салдатаў У. К. 5/183

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Салдатаў Я. К. 8/133

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Салдатаў У. С. 5/24, 134; 9/328—329; 10/397; 11/58, 61; 12/253, 469, 471

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́ЙСКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ САЛДА́ТАЎ 1905,

рэвалюцыйнае выступленне салдатаў дысцыплінарнага батальёна ў Бабруйскай крэпасці, дзе за рэв. дзейнасць трымалі на суровым рэжыме 900 салдатаў (4 роты), у т. л. 300 матросаў Балтыйскага флоту. 5 снеж. салдаты 3 рот адмовіліся ісці на страявыя заняткі, захапілі зброю і запатрабавалі ў 5-дзённы тэрмін вырашыць пытанне аб іх вызваленні. На мітынгу выпрацаваны дадатковыя патрабаванні: неадкладная мабілізацыя прызваных у армію з запасу, скарачэнне тэрміну службы, адмена цялесных пакаранняў, ліквідацыя дысцыплінарных батальёнаў і штрафных рот, вызваленне паліт. зняволеных, перадача зямлі сялянам, 8-гадзінны рабочы дзень і інш. Віленскі ген.-губернатар накіраваў у Бабруйск карную экспедыцыю на чале з ген. Арловым, якая прымусіла паўстанцаў здацца. Па справе аб паўстанні было адсуджана 28 чалавек.

т. 2, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРА́НАВІЦКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ РАБО́ЧЫХ І САЛДА́ТАЎ 1905.

Пачалося 21.12.1905 як паліт. стачка баранавіцкіх чыгуначнікаў. 22 снеж. 300 чыгуначнікаў на чале са старшынёй к-та Баранавіцкага аддзялення Усерас. чыгуначнага саюза інжынерам эсэрам М.​Ляпко адмовіліся выконваць распараджэнні адміністрацыі, вывелі са строю камутатар, спынілі рух паяздоў. Да рабочых далучыліся салдаты чыг. брыгады. 23—24 снеж. мітынгі і сходы рабочых перараслі ва ўзбр. выступленні супраць жандараў і войскаў. На задушэнне выступлення баранавіцкіх рабочых і салдатаў з Вільні 25 снеж. прыбылі пагранічныя войскі, 26 снеж. — карная экспедыцыя ген. Арлова. У горадзе ўведзена ваен. становішча, пачаліся масавыя арышты. Кіраўнікі і актыўныя ўдзельнікі выступлення (Ляпко, І.​Бачэўскі, К.​Гайдамовіч, А.​Друкаў, М.​Мухін і інш.) былі кінуты ў віленскую турму. 29 снеж. салдаты чыг. батальёна зноў правялі сход, спяваючы «Марсельезу», прайшлі па горадзе. У памяць аб падзеях 1905 у Баранавічах устаноўлены мемар. дошка і стэла.

т. 2, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)