САЛДА́ТАЎ (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 19.5.1937, г. Смаленск, Расія),
бел. фізікахімік. Акад.Нац.АН Беларусі (1984, чл.-кар. 1977), д-рхім.н. (1970), праф. (1972). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі (з 1966 заг. лабараторыі). З 1981 дырэктар і заг. лабараторыі Ін-та фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі, адначасова ў 1988—92 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі іоннага абмену і тэрмадынаміцы іонаабменных раўнаваг, даследаванні іонаабменных працэсаў у многакампанентных сістэмах. Распрацаваў агульныя прынцыпы, тэхналогію атрымання і рэгенерацыі іанітнай глебы, тэарэт. асновы атрымання палімерных мембран зададзенай структуры і спосабы іх выкарыстання для ачысткі газаў і вадкасцей ад мікрачасцінак і бактэрый. Стварыў мікрафільтры тонкай ачысткі тэхн. асяроддзя для вытв-сці інтэгральных мікрасхем. Прэмія Ленінскага камсамола 1971. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Простые ионообменные равновесия. Мн., 1972;
Ионитные почвы. Мн., 1978 (разам з Н.Р.Пёрышкінай, Р.П. Харошка);
Ионообменные равновесия в многокомпонентных системах. Мн., 1988 (разам з В.А.Бычковай).