саламя́нао́ўты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саламя́нао́ўты саламя́нао́ўтая саламя́нао́ўтае саламя́нао́ўтыя
Р. саламя́нао́ўтага саламя́нао́ўтай
саламя́нао́ўтае
саламя́нао́ўтага саламя́нао́ўтых
Д. саламя́нао́ўтаму саламя́нао́ўтай саламя́нао́ўтаму саламя́нао́ўтым
В. саламя́нао́ўты (неадуш.)
саламя́нао́ўтага (адуш.)
саламя́нао́ўтую саламя́нао́ўтае саламя́нао́ўтыя (неадуш.)
саламя́нао́ўтых (адуш.)
Т. саламя́нао́ўтым саламя́нао́ўтай
саламя́нао́ўтаю
саламя́нао́ўтым саламя́нао́ўтымі
М. саламя́нао́ўтым саламя́нао́ўтай саламя́нао́ўтым саламя́нао́ўтых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БАНА́НАВЫ,

позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Бабушкіна і Банан зімовы. Раянаваны з 1967 па ўсіх садовых зонах рэспублікі.

Дрэва моцнарослае з прыўзнята-круглаватай кронай. Плоданашэнне пачынае на 5—6-ы год пасля пасадкі. Сорт зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да паршы, сярэднеўрадлівы. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), пляската-круглаватыя, саламяна-жоўтага колеру з лёгкім загарам з сонечнага боку. Мякаць шчыльная, сакаўная, прыемнага кісла-салодкага смаку. Дэсертны, спажываецца ў свежым выглядзе, захоўваецца больш за 200 сутак.

З.А.Казлоўская.

т. 2, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́ЛАВЫЯ КЛЯШЧЫ́,

чатырохногія кляшчы (Eriophydae або Tetrapodili), падсямейства кляшчоў атр. акарыформных. Больш за 1500 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на раслінах, высмоктваюць змесціва іх клетак, многія ўтвараюць галы (адсюль першая назва). На Беларусі вядомы: грушавы (Eriophyes piri), парэчкавы пупышкавы (Eriophyes ribis), альховы (Eriophyes laevis), ясянёвы (Eriophyes fraxinivorus), хваёвы (Eriophyes pini) і інш. кляшчы.

Даўж. 0,1—0,6 мм, цела чэрвепадобнае, малочна-белае, залаціста-жоўтае, белаватае, саламяна-жоўтае. 4 пяцічленікавыя нагі (адсюль другая назва). Ротавыя органы сысучыя. Органаў дыхання і вачэй няма. Кладуць яйцы, з якіх развіваюцца лічынкі. Шкодзяць пладовым дрэвам, палявым і агародным культурам, лесу. Некаторыя віды — пераносчыкі ўзбуджальнікаў вірусных хвароб раслін. Знішчаюць галавых кляшчэй акарыцыдамі.

т. 4, с. 445

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)