са́кс
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
са́кс |
са́ксы |
| Р. |
са́кса |
са́ксаў |
| Д. |
са́ксу |
са́ксам |
| В. |
са́кса |
са́ксаў |
| Т. |
са́ксам |
са́ксамі |
| М. |
са́ксе |
са́ксах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сакс (род. са́кса) м., ист. сакс
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сакс ист. сакс, род. са́кса м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САКС ((Sachs) Ганс) (5.11.1494, г. Нюрнберг, Германія — 19.1.1576),
нямецкі паэт-майстэрзінгер, кампазітар. Вучыўся ў Нюрнбергскай лац. школе, шмат вандраваў. У 1554 заснаваў у Нюрнбергу школу майстэрзінгераў. Дэбютаваў алегарычным вершам у падтрымку М.Лютэра «Вітэнбергскі салавей» (1523). Аўтар больш як 6 тыс. рэліг. і свецкіх песень, гумарыст. і павучальных шпрухаў («Пра Юдзіф і Алаферна», 1533), шматлікіх фастнахтшпіляў, у т. л. «Шкаляр у раі» (1550), «Фюнзінгенскі канакрад» (1553), шванкаў («Святы Пётр з казой», «Святы Пётр і ландскнехты», абодва 1557), адметных сатырай, гумарам, сакавітай нар. мовай, гарэзлівым балаканнем і дыдактызмам. Вобраз С. паўстае ў оперы Р.Вагнера «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» (1868).
Тв.:
Рус. пер. — Избранное // Брант С. Корабль дураков;
Сакс Г. Избранное. М., 1989.
Літ.:
Пуришев Б.И. Ганс Сакс // История немецкой литературы. М., 1962. Т. 1.
Г.В.Сініла.
т. 14, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКС ((Sachs) Юліус) (2.10.1832, г. Вроцлаў, Польшча —29.5.1897),
нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперым. фізіялогіі раслін. Скончыў Пражскі ун-т. З 1861 праф. с.-г. акадэміі ў г. Попельсдорф з 1867 праф. Фрэйбургскага, з 1868 — Вюрцбургскага ун-таў (Германія). Навук. працы па пытаннях фотасінтэзу, формаўтварэння, росту і руху раслін, іх мінер. жыўленні і водным рэжыме, фізіял. паталогіі і гісторыі біялогіі. Высветліў, што крухмал утвараецца ў хларапластах у выніку засваення раслінамі вуглякіслага газу на сонечным святле, што хларапласты здольны самастойна рухацца, увёў паняцце пра «вял. перыяд росту». Склаў першую фізіял. класіфікацыю расл. тканак.
т. 14, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКС (Уладзімір Мікалаевіч) (22.4.1911, С.-Пецярбург — 17.12.1979),
расійскі і бел. геолаг, геамарфолаг і палеантолаг. Чл.-кар. АН СССР (1958). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1933). У 1932—35 у Бел. геолагаразведачным трэсце (з 1933 Маскоўскі геолагаразведачны трэст), з 1935 у н.-д. установах па вывучэнні геалогіі Арктыкі, з 1958 у Сіб. аддзяленні АН СССР. Навук. працы па стратыграфіі чацвярцічных адкладаў Беларусі, палеагеаграфіі, стратыграфіі і тэктоніцы мезазойскіх адкладаў Арктыкі і Паўн. Сібіры. Распрацаваў падрабязную схему стратыграфічнага падзелу чацвярцічных адкладаў Беларусі і Арктыкі. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Тв.:
К вопросу о стратиграфии ледниковых отложений Белоруссии // Тр. комиссии по изучению четвертичного периода. 1934. Т. 4, вып. I;
Четвертичный период в Советской Арктике. 2 изд., Л.;
М., 1953;
Стратиграфия юрской и меловой систем Севера СССР. М.; Л., 1963 (у сааўт.).
т. 14, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сакс А. (муз. майстар) 9/322
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)