Сако́льнічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Сако́льнічы
Р. Сако́льніч
Сако́льнічаў
Д. Сако́льнічам
В. Сако́льнічы
Т. Сако́льнічамі
М. Сако́льнічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сако́льнічы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сако́льнічы сако́льнічая сако́льнічае сако́льнічыя
Р. сако́льнічага сако́льнічай
сако́льнічае
сако́льнічага сако́льнічых
Д. сако́льнічаму сако́льнічай сако́льнічаму сако́льнічым
В. сако́льнічы (неадуш.)
сако́льнічага (адуш.)
сако́льнічую сако́льнічае сако́льнічыя (неадуш.)
сако́льнічых (адуш.)
Т. сако́льнічым сако́льнічай
сако́льнічаю
сако́льнічым сако́льнічымі
М. сако́льнічым сако́льнічай сако́льнічым сако́льнічых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сако́льнічы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. сако́льнічы сако́льнічыя
Р. сако́льнічага сако́льнічых
Д. сако́льнічаму сако́льнічым
В. сако́льнічага сако́льнічых
Т. сако́льнічым сако́льнічымі
М. сако́льнічым сако́льнічых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сако́льнічы сущ., ист. соко́льничий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сако́льнічы, ‑ага, м.

У 15–17 стст. на Русі — баярын, які ведаў царскім сакаліным паляваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сакольнічы (в.) 6/152 (к.); 9/319

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

соко́льничий сущ., ист. сако́льнічы, -чага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРЫКА́ЗЫ,

1) цэнтральныя органы дзярж. кіравання ў Расіі 16 — пач. 18 ст. Назва ад даручэнняў, загадаў (рус. «приказов»), якія ў 15 ст. маскоўскі вял. князь даваў сваім баярам і дзякам. Паступова гэтыя даручэнні набылі рэгулярны характар і для іх выканання з’явіліся спец. памяшканні «ізбы», якія пры фарміраванні ў 16 ст. Рускай цэнтралізаванай дзяржавы ператварыліся ў пастаянныя дзярж. ўстановы — П. У 17 ст. існавала каля 80 П., гал. з іх — Пасольскі, Памесны, Разрадны і Тайных спраў. Астатнія паводле функцый падзяляліся на адм.-суд.-паліцэйскія (Земскі, Разбойны, Халопскі і інш.), тэрытарыяльныя (Казанскі, Сібірскі, Вял. Расіі, Маларасійскі і інш.), ваенныя (Стралецкі, Пушкарскі, Казачы і інш.), фінансавыя (Вял. казны, Вял. прыходу, Хлебны і інш.), дварцовыя (Вял. палаца, Пасцельны, Сакольнічы і інш.). У 1656—67 дзейнічаў П. Вял. княства Літоўскага, які кіраваў бел. і літ. землямі, часова заваяванымі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Кожны П. узначальваў суддзя з ліку членаў Баярскай думы. Суддзям падпарадкоўваліся дзякі, дзякам — падзячыя. Суддзя вырашаў справы аднаасобна, найб. складаныя з іх разглядаў з дзякамі. Структура П. вызначалася іх кампетэнцыяй. Вял. П. (Памесны, Разрадны і інш.) падзяляліся на сталы́ па тэр. і функцыян. прынцыпах, а сталы́ — на павыцці. Невял. па колькасці служачых П. (Пасольскі) падзяляліся адразу на павыцці. У 17 ст. сярэднімі лічыліся П. са штатам у 20—40 чал., у буйных працавала да 400 чал. Для П. характэрна спалучэнне суд., адм. і фін. функцый, частае дубліраванне функцый адзін аднаго, вял. цяганіна і хабарніцтва. У 1717—21 П. заменены Калегіямі (некат. існавалі пазней, напр., Сібірскі да 1763).

2) Цэнтр. органы кіравання пры патрыярху рус. правасл. царквы ў 17 ст.: дварцовы, казённы, разрадны.

3) Назва стралецкіх палкоў у Расіі 16 — пач. 18 ст.

Літ.:

Ерошкин Н.П. История государственных учреждений дореволюционной России. 3 изд. М., 1983.

С.​Л.​Лугаўцова.

т. 13, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)