Сако́лле ’аддаленыя глухія месцы навокал’ (Яшк.). Ад кораня ‑кол‑ (гл. аколіца, наваколле) з прыст. са‑, тыповай для магілёўскіх гаворак, і суф. зборнасці ‑ле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сако́лле Аддаленыя, глухія месцы навокал (Слаўг.).

азярына Саколле каля в. Шарсцін Ветк.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Сако́ллеу́гал

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Сако́ллеу́гал
Р. Сако́лле-Вугла́
Д. Сако́лле-Вуглу́
В. Сако́ллеу́гал
Т. Сако́лле-Вугло́м
М. Сако́лле-Вугле́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)