сакаўны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і сакавіты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сакаўны́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сакаўны́ сакаўна́я сакаўно́е сакаўны́я
Р. сакаўно́га сакаўно́й
сакаўно́е
сакаўно́га сакаўны́х
Д. сакаўно́му сакаўно́й сакаўно́му сакаўны́м
В. сакаўны́ (неадуш.)
сакаўно́га (адуш.)
сакаўну́ю сакаўно́е сакаўны́я (неадуш.)
сакаўны́х (адуш.)
Т. сакаўны́м сакаўно́й
сакаўно́ю
сакаўны́м сакаўны́мі
М. сакаўны́м сакаўно́й сакаўны́м сакаўны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сакаўны́, см. сакаві́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сакаўны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і сакавіты. Нашто ты ўрадзіла, маліна, Салодкая, сакаўная!.. Барадулін. Набраў жменю сакаўных ягадзін і ўкінуў у рот — дзівосна! — іх лясная, нейкая трохі сцюдзёная кіслінка злёгку затуманіла зрок, што аж галавой закруціў. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакаўны, сакавіты, сочны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пе́рсік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паўднёвы сакаўны мясісты плод з пушыстай жаўтавата-чырвонай скуркай, а таксама дрэва, на якім ён расце.

|| прым. пе́рсікавы, -ая, -ае.

П. колер (жаўтавата-чырвоны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рсік, ‑а, м.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных.

2. Мясісты сакаўны плод гэтага дрэва з пушыстай жаўтавата-чырвонай скуркай і буйной костачкай.

[Лац. persicus — персідскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

succulent [ˈsʌkjələnt] adj.

1. сакаві́ты, сакаўны́;

succulent roasted meat сакаві́тае сма́жанае мя́са

2. bot. сакаві́ты, мясі́сты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fleshy

[ˈfleʃi]

adj.

1) сы́ты; то́ўсты

2) мясі́сты (плод, чалаве́к, нос), сакаўны́

a fleshy peach — мясі́сты, сакаўны́ пэ́рсік

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

анана́с, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Травяністая трапічная расліна. // ‑у, у знач. зб. Вырошчванне ананасу.

2. ‑а. Плод гэтай расліны, залацістага колеру, прадаўгаватай формы, духмяны і сакаўны.

[Ісп. ananas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)