Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сайда́км., ист., см. сагайда́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сагайда́км., ист. сагайда́к, сайда́к, саада́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
САГАЙДА́К, сайдак (цюрк.),
камплект (набор) ручной кідальнай зброі коннага воіна. Выкарыстоўваўся з 5—6 ст. Атрымаў пашырэнне ў манголаў і цюрк. народаў у 10—19 ст., у некат. інш. народаў, у т. л. ў Расіі ў 13—17 ст. Складаўся з лука з налуччам, стрэл з калчанам і тахтуя (чахол). У налучча ўстаўляўся лук, у калчан — стрэлы. Налучча прымацоўвалася разам з шабляй да пояса з левага боку, а калчан — з правага. Тахтуй, які нацягвалі ў паходзе на калчан, служыў для засцярогі стрэл ад вільгаці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сагайда́к ’чахол для лука’, ’увесь набор збруі конніка: лук з чахлом і калчан са стрэламі’ (ТСБМ). Ст.-бел.сагайдакъ, саадакъ, сайдакъ, согайдакъ, согойдакъ (пачатак XVI ст.), працягвае ст.-рус.саадакъ, сайдакъ, сагайдакъ; параўн. і ст.-укр.сайдакъ, сагайдакъ (XV ст.), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 71. Укр.сагойда́к, сайда́к, рус.дыял.саада́к, сагада́к, сайда́к, польск.sahajdak, sajdak ’тс’ (XVII ст., з усходнеславянскіх, Брукнер, 479). Запазычанне з цюрк., параўн. казах., чагат., алт.sadak, балкар.sadaq, sadaɣ ’стрэлка’, тат., чагат.saɣdak ’калчан’, манг.sagadag ’лук і стрэлы’. Гл. Фасмер, 3, 540, 543 з літ-рай. Аб гісторыі гэтых назваў у рускай мове гл. Адзінцоў, Этымалогія–98 і наст.