сайга́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сайга́к сайгакі́
Р. сайгака́ сайгако́ў
Д. сайгаку́ сайгака́м
В. сайгака́ сайгако́ў
Т. сайгако́м сайгака́мі
М. сайгаку́ сайгака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сайга́к зоол. сайга́к, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сайга́к, -ка́ м., см. сайга́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сайга́к, ‑а, м.

Буйная млекакормячая жывёліна атрада парнакапытных стэпавай зоны, від антылопы (ужываецца таксама ў знач. самца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сайга́, -і́, ДМ сайзе́, мн. са́йгі, -аў, ж. і сайга́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Стэпавая парнакапытная жывёліна з лірападобнымі рагамі, від антылопы.

|| прым. сайга́чы, -ая, -ае.

С. статак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сайга́к

(цюрк. sajgak)

від антылопы, парнакапытная жывёла стэпавай зоны Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

САЙГА́КІ (Saiginae),

падсямейства млекакормячых сям. пустарогіх атр. парнакапытных. 2 роды, 2 віды: сайгак, або сайга (Saiga tatarica), і аронга, або чыру (Pantholops hodgsoni). Аронга пашырана ў высакагор’ях Тыбета, сайгак — у Сярэдняй і Цэнтр. Азіі, Перадкаўказзі, Ніжнім Паволжы. Жыве статкамі ў стэпах і паўпустынях, робіць сезонныя вандроўкі. Празмерным промыслам да пач. 20 ст. сайгак быў амаль вынішчаны; у выніку ахоўных мер колькасць яго пагалоўя аднавілася.

У сайгака даўж. самцоў да 146 см, выш. ў карку да 80 см (у аронга да 100 см), маса да 50 кг; самкі драбнейшыя. Афарбоўка спіны і бакоў жаўтаватая, бруха белае. Галава вял., нос доўгі, рухавы, хобатападобны. Рогі светла-жоўтыя, паўпразрыстыя, даўж. да 40 см; самкі бязрогія. Расліннаедныя. Палігамы. Нараджаюць звычайна 2 дзіцянят. Аб’ект абмежаванага промыслу.

Сайгак.

т. 14, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сайга́, ‑і, ДМ сайзе, ж.

1. Тое, што і сайгак.

2. Самка сайгака.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сайга́, сайга́к ’буйная млекакормячая жывёліна атрада парнакапытных стэпавай зоны, від антылопы’ (ТСБМ). Праз рус. сайга́, сайга́к ’від антылопы’ з цюрк. моў; параўн. чагат. saiɣak ’серна’. Гл. Радлаў, 4, 222; Локач, 141; Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 150; Фасмер, 3, 545.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сайгачья капуста ’расліна расходнік звычайны, Ledurn vulgare L.’ (Дэмб. 1, 293). Да сайгак (гл. папярэдняе слова). Аб матывацыі назвы гл. заячья капуста.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)