са́жань

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. са́жань са́жні
Р. са́жня са́жняў
Д. са́жню са́жням
В. са́жань са́жні
Т. са́жнем са́жнямі
М. са́жні са́жнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

са́жань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

1. Старая беларуская і руская мера даўжыні, роўная 3 аршынам (2,13 м).

2. Колькасць чаго-н., роўная гэтай меры.

Тры сажні дроў.

3. Прылада для абмервання зямельных участкаў.

Памераць прысядзібны надзел сажнем.

Касы сажань у плячах — пра шырокага ў плячах, высокага чалавека.

|| прым. сажнёвы, -ая, -ае.

Сажнёвыя крокі (вельмі вялікія).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́жань, -жня м., в разн. знач. са́же́нь ж.;

прайсці́ сто ~жняў — пройти́ сто саже́не́й (са́жен);

ме́раць са́жнем — ме́рить са́же́нью;

с. дроў — са́же́нь дров;

ро́стам ко́сы с. — ро́стом в косу́ю са́же́нь;

ко́сы с. у пляча́х — коса́я са́же́нь в плеча́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́жань, ‑жня, м.

1. Старая адзінка меры даўжыні, роўная 3 аршынам, або 2,134 м, якая ўжывалася ў Расіі і Беларусі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. І сад развінуўся, ліствою багаты, На сажань у глыб заплялося карэнне. Панчанка. Дуброва сапраўды была блізка, сажняў за дзвесце ад хутара. Чарнышэвіч.

2. Паверхня чаго‑н. або колькасць якога‑н. матэрыялу, роўныя гэтай меры (пагоннай, квадратнай або кубічнай). Сажань зямлі. Сажань дроў. □ Прабегшы некалькі дзесяткаў сажняў краем даліны, крынічка зноў хавалася ў зямлю. Колас. І Ларывон Масеевіч прыгадвае, як сажнямі ставіў некалі дровы, як цягаў двуручную пілу. Мяжэвіч.

3. Прылада для абмервання зямельных участкаў. З драўлянымі сажнямі хадзілі натоўпы сялян і парабкаў па панскіх палях. Броўка. Вось з рагатым сажнем ідзе калгасны брыгадзір, які намяраў касцом працадні. Шкраба.

•••

Бачыць на тры сажні пад зямлёю гл. бачыць.

Касы сажань у плячах — шыракаплечы, магутнага складу (пра чалавека). Марыя Міхайлаўна ўважліва агледзела рослага правадніка. Касы сажань у плячах. Волат. Мяжэвіч.

Сажнем носа не дастаць — тое, што і крукам (шастом) носа не дастаць (гл. дастаць). Ледзь апякунства выкарміць яго, Глядзі, і сажнем не дастанеш носа. Ляпёшкін.

У касы сажань ростам — пра рослага, высокага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сажань

т. 14, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

са́жань м

1. уст (мера даўжыні) Sshen m -s, -; Klfter m, n -s, - (дроў)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Са́жань ’старая адзінка меры даўжыні, роўная 3 аршынам, або 2,134 м, якая ўжывалася ў Расіі і Беларусі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер’, ’прылада да абмервання зямельных участкаў’ (ТСБМ, Др.-Падб., Сцяшк., Янк., Мат. Гом.), ’старая мера дроў’ (Скарбы, Колас), са́жэньсажань’ (ТС). Ст.-бел. сажень ’адзінка вымярэння даўжыні’. Рус. са́жень ж. р., укр. са́жень м. р., ст.-рус. сажень, сѧжень, сербск.-ц.-слав. сѧжень, польск. sążeń, в.-луж. sažeń, н.-луж. sežań, sćežań, ст.-чэш. sažež, чэш. sáh, славац. siaha, серб.-харв. се̏жа̑њ, славен. sé̻ženjсажань’. Прасл. *sęženь утворана ад прасл. *sęgati (гл. сягаць), дыял. прасл. *sęžanь (*sęg‑ěnь), гл. SP, 1, 125, з першасным значэннем ’мера даўжыні ад пальцаў адной да пальцаў другой распрасцёртых рук’ (Міклашыч, 291; Брукнер, KZ, 46, 234; Праабражэнскі, 2, 244; Махэк₂, 535). Фасмер, 3, 545 адхіляе рэканструкцыю Міккалы (LF, 8, 302) прасл. *sogeni‑ і параўнанне з літ. síeksnisсажань’, улічваючы ст.-рус. і інш. слав. формы. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 2, 1271; Борысь, 540.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саже́нь ж., уст. са́жань, -жня м.;

квадра́тная саже́нь квадра́тны са́жань;

куби́ческая саже́нь кубі́чны са́жань;

коса́я саже́нь в плеча́х цэ́лы са́жань у пляча́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

fathom1 [ˈfæðəm] n. марскі́ са́жань (мера глыбіні = 6 футаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ме́рны, -ая, -ае.

1. Рытмічны, роўны.

М. крок.

2. Які служыць для вымярэння чаго-н.

М. сажань.

3. Сярэдні па сіле, памерах (разм.).

М. ў росце.

|| наз. ме́рнасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)