саджа́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. саджа́нне
Р. саджа́ння
Д. саджа́нню
В. саджа́нне
Т. саджа́ннем
М. саджа́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саджа́нне ср., в разн. знач. сажа́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саджа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сажа́ние саджа́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІМПЛАНТА́ЦЫЯ [ад лац. im (in) у, унутр + plantatio саджанне, перасадка],

у эмбрыялогіі, прымацаванне і заглыбленне зародка ў слізістую абалонку маткі ў млекакормячых з унутрывантробным развіццём (сумчатых і плацэнтарных). І. ў чалавека бывае праз 6—7 дзён пасля апладнення зародка. Адрозніваюць І.: паверхневую (у слізістую абалонку маткі апускаюцца толькі варсінкі харыёну), заглыбляльную (заглыбляецца зародак з абалонкамі), абдамінальную (поласцевую; яйцаклетка пасля апладнення застаецца ў брушной поласці; развіваецца пазаматачная цяжарнасць). І. ў хірургіі — аперацыя ўжыўлення матэрыялаў (біялагічна неактыўных металаў, пластмас і інш.), ці агульная назва пластычных аперацый перасадка храстка, косці, утварэнне некат. анастамозаў (мачаточніка, семявыноснай пратокі).

т. 7, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

імпланта́цыя

(ад ім- + plantatio = саджанне)

1) тое, што і трансплантацыя;

2) укараненне зародка ў слізістую абалонку маткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імпланта́цыя

(п.-лац. implantatio, ад лац. im = у + plantatio = саджанне)

1) аперацыя ўжыўлення ў тканку чужых арганізму матэрыялаў, а таксама наогул пластычная аперацыя па перасадцы органаў і тканак;

2) укараненне зародка ў слізістую абалонку маткі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сова́ние

1. со́ванне, -ння ср., усо́ўванне, -ння ср., засо́ўванне, -ння ср.; запіха́нне, -ння ср., запі́хванне, -ння ср.; саджа́нне, -ння ср., уса́джванне, -ння ср.;

2. ты́цканне, -ння ср., со́ванне, -ння ср.;

3. падсо́ўванне, -ння ср.; см. сова́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́дка ж.

1. спец. (действие) саджа́нне, -ння ср.; (растений) паса́дка, -кі ж.;

2. (загрузка) техн. са́дка, -кі ж.;

3. спец. са́дка, -кі ж.; (о тканях) збяга́нне, -ння ср.; (оседание) асяда́нне, -ння ср.;

4. охотн. са́дка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)