Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сабо́рныв разн. знач. собо́рный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сабо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сабору (у 1, 2 знач.). Саборная пастанова. Саборныя ўрачыстасці.
2. Які мае адносіны да сабора, належыць сабору (у 3 знач.). Саборная маёмасць. Саборная плошча.// Які адбываецца ў саборы. Саборнае служэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабо́рны Dom-;
сабо́рная пло́шча Dómplatz m -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сабо́р, -а; -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Сход, з’езд (спец.).
Царкоўны с.
Памесны с. (з’езд служыцеляў хрысціянскай царквы).
2. -а. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры.
Кафедральны с.
|| прым.сабо́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
САБО́РНЫ РУХ,
плынь у каталіцкай царкве ў 14 — пач. 15 ст. Яго ідэолагі адхілялі дамаганні папства на універсальную ўладу, яны патрабавалі падпарадкавання папства дзяржаве ў свецкіх і Усяленскаму сабору ў царк. справах. Рух абумоўлены ўзмацненнем у Еўропе цэнтралізаваных дзяржаў, імкненнем нац. цэркваў дасягнуць большай самастойнасці і меншай залежнасці ад папскага прастола, ростам нар.-ератычных рухаў і падзеннем аўтарытэту папскай улады. Ідэолагамі С.р. была частка вышэйшых царк. іерархаў і свецкіх феадалаў (Ж.Жэрсон, П.д’Айі, Мікалай Кузанскі). Практычнай рэалізацыяй патрабаванняў С.р. было скліканне па ініцыятыве кардыналаў без згоды папы Пізанскага (1409, не прызнаны каталіцкай царквой) і Канстанцкага (1414) сабораў, на якіх прыняты рашэнні, накіраваныя на абмежаванне папскай улады. Прынцыпы С.р. замацаваны пастановамі Базельскага сабора (1431—49). Але адсутнасць адзінства ў царк. вярхах дазволіла папу Яўгенію IV нейтралізаваць пастановы Базельскага сабора. На Фларэнційскім саборы (1438—45) С.р. асуджаны. У 1460 булай папы Пія II забаронена апеляцыя да Усяленскага сабора. У далейшым Усяленскія саборы склікаліся толькі паводле рашэння папы.